Вы тут

Навукова-папулярны iнтэрнэт-часопiс «UniverScience» створаны ў БДУ


Навукова-папулярны iнтэрнэт-часопiс «UniverScience» створаны ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Старт праекту дадзены ў рамках абвешчанага ў Беларусi Года навукi. Часопiс выходзiць пад дэвiзам «Пра навуку — цiкава!» Распрацоўкай анлайн-пляцоўкi для iнтэрнэт-часопiса займаўся медыяцэнтр БДУ.


— Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт — флагман беларускай унiверсiтэцкай адукацыi i навукi. Навукова-даследчай i вытворчай дзейнасцю ў нас займаюцца тысячы супрацоўнiкаў. На рахунку вучоных БДУ — велiзарная колькасць фундаментальных i прыкладных распрацовак, многiя з якiх укаранёны ў вытворчасць. Жаданне расказаць грамадскасцi простай i даступнай мовай пра навуковыя дасягненнi БДУ i падштурхнула нас на стварэнне iнтэрнэт-часопiса «UniverScience», — паведамiў нашаму журналiсту кiраўнiк медыяцэнтра Павел САЛАЎЁЎ. — Адметнасцю часопiсных матэрыялаў стала iх кросмедыйнае выкананне — публiкацыi спалучаюць тэкст, iлюстрацыi i вiдэа. У iнтэрнэт-часопiсе публiкуюцца рэпартажы, iнтэрв'ю, кароткiя вiдэаролiкi. Яны дазваляюць максiмальна поўна раскрыць сутнасць навуковых распрацовак, якiмi займаюцца вучоныя БДУ. Часопiс адкрыты для супрацоўнiцтва. Усiм навуковым работнiкам, выкладчыкам i студэнтам БДУ прапануецца стаць як героямi, так i аўтарамi публiкацый.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пра дасягненнi — простай мовай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.