Вы тут

Польскія рэгіёны цяпер будуць больш кантактаваць з беларускімі


Словазлучэнне «форум рэгіёнаў» ужо традыцыйна асацыюецца з канкрэтнымі бізнес-праектамі, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі і Расіі, з мерапрыемствам, якое паспяхова ладзіцца вось ужо трэці год запар. Пакуль такая форма супрацоўніцтва была ўнікальнай для абедзвюх краін. Аднак на гэтым тыдні Беларусь і Польшча дамовіліся аб падобным наладжванні двухбаковых адносін.


«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, падтрымаў вашу прапанову па правядзенні Форуму рэгіёнаў (Беларусі і Польшчы. — «Зв.»)», — заявіў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, звяртаючыся да Станіслава КАРЧЭЎСКАГА, Маршала Сената Рэспублікі Польшча, падчас двухбаковай сустрэчы. Па словах спікера верхняй палаты беларускага парламента, на цяперашні момант дзейнічае 65 дагавораў аб партнёрскім супрацоўніцтве паміж Польшчай і Беларуссю. «І трэба было б гэтыя пытанні актывізаваць, каб яны насілі канструктыўны характар, — дадаў ён. — Нам трэба глядзець у будучыню і фарміраваць ясныя перспектывы. Прыярытэты для нас — гэта інвестыцыйнае супрацоўніцтва, глыбокая мадэрнізацыя пытанняў энергетыкі, інфраструктуры, культурных кантактаў».

«Нам хацелася б, каб перспектыўнае ўзаемадзеянне беларускіх і польскіх парламентарыяў аказвала пазітыўны ўплыў на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з парламентамі ўсіх краін — членаў Еўрапейскага саюза», — заявіў беларускі сенатар. Пры гэтым Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што Еўропа — агульны дом, за бяспеку і дабрабыт якога мы нясём агульную адказнасць.

Загаловак у газеце: Еўропа — агульны дом

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.