Вы тут

Мясніковіч сустрэўся на мінулым тыдні з Паслом Германіі ў Беларусі Хутэрэрам


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь разглядае Германію як ключавога партнёра ў Еўрапейскім саюзе, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых адносін. Летась тавараабарот паміж краінамі перавысіў тры мільярды долараў. У той жа час сёлета аб'ём узаемнага гандлю скараціўся да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. «Гандаль «прасеў», нам трэба шукаць рэзервы для яго нарошчвання, і яны ёсць», — упэўнены старшыня Савета Рэспублікі.


Фота: sovrep.gov.by

Перш за ўсё — гэта інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Беларусь разлічвае на больш актыўнае партнёрства з кампаніямі Германіі ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што камфортныя ўмовы для інвестараў створаны ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

«У цэлым у нас мала сумесных кампаній, трэба над гэтым працаваць, у тым ліку з прыцягненнем партнёраў з трэціх краін», — прапанаваў ён. У якасці аднаго з перспектыўных кірункаў узаемадзеяння Старшыня Савета Рэспублікі назваў хімічную прамысловасць. Беларусь вырабляе сучасныя палімерныя матэрыялы (валокны і ніткі) і пастаўляе іх у іншыя краіны. «Мы маглі б рабіць з іх ужо гатовую прадукцыю і зацікаўлены супрацоўнічаць з вамі ў гэтай сферы», — сказаў ён. Сумесныя праекты з Беларуссю адкрываюць для нямецкага бізнесу добрыя магчымасці для выхаду на рынкі краін ЕАЭС, нагадаў Міхаіл Мясніковіч. Ён таксама прапанаваў Германіі развіваць узаемадзеянне ў рамках глабальнай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Што датычыцца міжпарламенцкага супрацоўніцтва, то за апошнія гады яно прыкметна актывізавалася, працягнуў Міхаіл Мясніковіч. Выніковым ён назваў сёлетні візіт у Мінск, што адбыўся ў чэрвені, дэлегацыі бундэстага на чале з кіраўніком парламенцкай групы дружбы, членам камітэта бундэстага па эканоміцы і энергетыцы Маркам Хаўптманам. «Мы абмяркоўвалі міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Нам, як Палаце рэгіянальнага прадстаўніцтва, хацелася б, каб было больш кантактаў паміж нашымі краінамі на месцах. Трэба ўмацоўваць рэгіянальны напрамак», — падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу Манфрэд Хутэрэр падтрымаў агучаныя ініцыятывы аб інтэнсіфікацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва. «Нашы адносіны сапраўды на ўздыме, можна сказаць, што адкрылася добрае «акно магчымасцяў», якім мы павінны скарыстацца», — заявіў ён.

На думку пасла, нямецкім кампаніям трэба больш ведаць пра Беларусь. Прапрацоўваецца магчымасць правядзення ў Германіі сумеснага бізнес-форуму, дзе плануецца прэзентаваць інвестыцыйны патэнцыял нашай краіны.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі вынікі праведзенага ў Мінску ў верасні 2019 года Дня нямецкай эканомікі. Манфрэд Хутэрэр таксама паведаміў аб намерах упершыню арганізаваць у Беларусі ў 2020 годзе Дні нямецкай навукі. Міхаіл Мясніковіч гэтую ідэю падтрымаў.

Загаловак у газеце: Кантактаў павінна быць больш

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.