Вы тут

У Белавежскай пушчы пачалося паўторнае забалочванне асушанага балота


Першая плаціна была ўсталявана на тэрыторыі балота Дзікі Нікор Пружанскага раёна. Усяго тут будзе пабудавана 112 земляных дамб.


Пілотны праект забалочвання Дзікага Нікора грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прэзентавала яшчэ ў 1997 годзе. Мэта - вярнуць на гэтыя землі чырвонакніжных дупеля і куліка, якія раней гнездаваліся на балотах. Але ў 1957 годзе ў Белавежскай пушчы з мэтай павелічэння тэрыторый, прыдатных для сельскагаспадарчых работ, была ўведзена ў эксплуатацыю меліярацыйная сістэма. Гэта прывяло да таго, што некаторыя віды птушак пакінулі пушчу.

Аднаўленчыя работы вядуцца пры фінансавай падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства. Агульны кошт праекта, па словах каардынатара Еўрапейскіх праграм гэтай арганізацыі Міхаіла Бромбахера, склаў каля 75 тысяч еўра. Навуковае абгрунтаванне праекта падрыхтавалі спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Інжынерны праект распрацаваны ААТ «Палессегіправадгас». Ва ўрачыстай закладцы першай плаціны паўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, двух нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі Белавежскай пушчы, Франкфурцкага заалагічнага грамадства, грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Сяргей НІКАНОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.