Вы тут

Як наш карэспандэнт правёў 30 дзён у арміі


Што такое  30 дзён службы ў рэзерве? Падшыць 26 падкаўнерыкаў, 30 разоў заслаць ложак «па нітцы», 4 разы схадзіць у лазню, выкапаць 2 акопы, адстраляць 12 патронаў і вельмі шмат хадзіць строем. Служыць давялося ў другой інжынернай брыгадзе ордэна Чырвонай Зоркі ва ўзорна-паказальнай частцы на ўскраіне Мінска. Цёплая казарма, сытныя абеды і клапатлівы старшы прапаршчык, які не дасць засумаваць, што яшчэ салдату трэба? Але яшчэ былі сучасныя шырокафарматныя тэлевізары і трэнажорная зала ў казарме, кафетэрый, дзе прадаецца амаль усё і новенькі клуб з добрым праектарам.


Курс маладога байца праходзіць хутка: прыехаў, вучыш статуты, трэніруешся ў страявой падрыхтоўцы - вось ужо і прысяга. Усе нягоды армейскага побыту не такія ўжо і цяжкія, калі дзеліш іх з калегамі. А наогул, галоўнае ў арміі -  людзі, старэйшыя таварышы, якія дапамагаюць і тлумачаць усё маладому папаўненню, і твае калегі, якім ты давяраеш.

Сяргей НІКАНОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.