Вы тут

У сталіцы ў выніку аварыі загінуў дарожны рабочы


У выніку аварыі на сталічным праспекце Незалежнасці загінуў дарожны рабочы, паведамілі ў прэс-службе МНС.


Удзельнікамі начнога дарожна-транспартнага здарэння сталі адразу тры аўтамабілі. Цягач DAF сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем МАЗ, апошні з-за гэтага прасунуўся наперад і ўдарыўся ў машыну для дарожнага рамонту. У выніку рабочы, 1970 года нараджэння, атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы, яшчэ адзін дарожнік, 1974 года нараджэння, быў шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці».

На месца аварыі выехалі ратавальнікі, якія дэблакіравалі кіроўцу аўтамабіля прыкрыцця. Яго таксама даставілі ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай і пашкоджаннямі. Верагоднай прычынай ДТЗ называюць стан здароўя кіроўцы фуры — мужчына адчуў сябе дрэнна за рулём. У яго дыягнаставалі шырокі інфаркт і даставілі ў бальніцу.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Наехаў на дарожнікаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.