Вы тут

Пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч Ян Янавіч Сычэўскі


Пайшоў з жыцця Ян Янавіч Сычэўскі, які напрацягу доўгіх гадоў узначальваў Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы.


Ураджэнец вёскі Стрыкі Бельска-Падляшскага павета Беластокскага ваводства, ён прасіў не выкарыстоўваць словы «дыяспара» ці этнічная меншасць. «Якая ж мы дыяспара ці меншасць, калі нашы продкі-беларусы жылі на Беласточчыне спрадвеку», — з такімі словамі ён звярнуўся да прысутных на першым пасяджэнні Касультатыўнага савета кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, на сустрэчы, што праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Ян Сычэўскі ўваходзіў у яго склад, шмат зрабіў для наладжвання стасункаў паміж арганізацыямі Беларусі і Польшчы. Быў сярод дэлегатаў замежжа на ІV Усебеларускім народным сходзе, ганаровым госцем на Першым фестывалі мастацтваў беларусаў свету. Адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Беларускім грамадска-культурным таварыствам Польшчы шмат зроблена для захавання мовы і культуры продкаў. Адно з найбольш яскравых і вялікіх мерапрыемстваў, якое яно праводзіла, — агульнапольскі фэст «Беларуская песня».

Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў смуткуе з прычыны смерці Яна Янавіча Сычэўскага, выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.