Вы тут

У Мінску 7 лістапада транспарт будзе працаваць па графіку нядзелі


У работу гарадскога і прыгараднага транспарту Мінска 5-7 лістапада ўносяцца змяненні ў сувязі са святамі, паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".


Фота: БЕЛТА

5 лістапада гарадскія аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты будуць працаваць па графіку суботніх дзён, 6-7 лістапада - па графіку нядзелі. Рух прыгарадных аўтобусаў 5-6 лістапада плануецца па графіку суботніх дзён, 7 лістапада - па графіку нядзелі.

З-за змянення рэжыму работу вялікіх гандлёвых прадпрыемстваў горада 7 лістапада адмяняюцца аўтобусныя маршруты нумароў 76Э, 83Э, 89Э, 114С, 125, 151Э, арганізуецца работа аўтобуснага маршруту нумар 134С. На аўтобусных маршрутах нумар 130 і нумар 140 зменшана колькасць рухомага саставу.

Маршрутныя таксі 7 лістапада будуць хадзіць па графіку нядзелі. Выключэнне (у сувязі з выхадным днём у вялікіх гандлёвых цэнтрах "Ждановічы" і "Камароўскі рынак") складаюць маршруты: нумары 1097-ТК, 1109-ТК - рух арганізуецца па графіку панядзелка, нумары 1026-ТК, 1051-ТК - іх работа не плануецца.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.