Беларускі Тыдзень мастацтваў, «Беларускія тыдні» ў Доме карцін, прэзентацыя міжнароднага конкурсу драматургіі і хэлоўін у заапарку – афіша «Звязды» з 24 па 30 кастрычніка.
Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4)
Калі: па 5 лістапада
Колькі каштуе: удакладняць у касе
18 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы мастацкай фатаграфіі Вольгі Сяргеевай і Альберта Цэхановіча «У пошуках папараць-кветкі».
Гэтая выстава – працяг праекта «Падарожжа з Купалам», у рамках якога ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы былі паказаны выставы «Блізка» і «Далёка», якія прадставілі купалаўскія мясціны на Беларусі і ў замежжы.
Аўтары прапануюць гасцям экспазіцыі трапіць у чарадзейны лес на Купалле, калі папараць-кветка дорыць таму, хто яе здабудзе, шчасце, ключы ад схаваных скарбаў, разуменне мовы звяроў і птушак. Пошук чароўнай кветкі праз усе перашкоды і выпрабаванні – як творчы пошук паэта, мастака, які ідзе праз цемру да жаданай мэты.
Дзе: кінатэатр «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная 20)
Калі: 26 і 27 кастрычніка, 16:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Падчас рэтраспектывы рэжысёра пакажуць два фільмы – «Я родам з дзяцінства» з Уладзімірам Высоцкім і Нінай Ургант у галоўных ролях і савецка-польскую карціну «Высокая кроў», якую Віктар Тураў стварыў разам з Зыгмунтам Маляновічам. У ёй зняліся Валянцінас Масальскіс, Барыс Няўзораў, Мікалай Бурляеў і іншыя.
Дзе: канферэнц-зала Прэзідыума НАН Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66)
Калі: 27 кастрычніка, 17:00-20:00
Колькі каштуе: бясплатна
На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларусь у Антарктыцы. Да 10-годдзя пачатку рэгулярных навуковых і экспедыцыйных даследаванняў» і прадэманстраваны фільм пра мантаж першага модуля «беларускага дома» на Паўднёвым полюсе.
Удзельнікі змогуць атрымаць уяўленне пра жыццё і побыт беларускіх палярнікаў. Лекцыя «Беларусь: кропка апоры ў Антарктыцы» ўключае блок у фармаце «пытанне-адказ», дзе кожны зможа атрымаць інфармацыю з першых рук.
17:00-17:30 – дэманстрацыя экспазіцыі інфармацыйных фота- і відэаматэрыялаў, а таксама экспанатаў Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян», аўтограф-сесія.
17:30-18:00 – афіцыйная частка (выступленне кіраўніцтва НАН Беларусі, вядомых навукоўцаў-кліматолагаў з Акадэміі навук).
18:00-19:00 – выступленні ўдзельнікаў беларускіх антарктычных экспедыцый.
19:00-20:00 – пытанні і адказы.
Дзе: Дом Масквы (вул. Камуністычная, 86)
Калі: па 29 кастрычніка
Колькі каштуе: бясплатна
Праект з'яўляецца маштабным мастацкім форумам, якія ахоплівае шырокае кола ўдзельнікаў – ад прафесіяналаў да аматараў. Тэма гэтага года – «Аб'ядноўваючы свет». Яна заклікана напоўніць усё вакол стваральнай атмасферай, абвясціць маральныя, культурныя і духоўныя ідэалы сучаснасці.
Тыдзень Мастацтваў (ArtWeek), як мастацкая выстава і міжнародны арт-праект, праводзіцца ў 16 краінах свету і дае магчымасць маладым талентам прадставіць свае работы ў адным шэрагу са знакамітымі майстрамі.
Дзе: Дом карцін (пр-т Пераможцаў, 89/3)
Калі: з 27 кастрычніка па 6 лістапада
Колькі каштуе: 4 р., студэнты, школьнікі, пенсіянеры – 2 р.
На працягу двух тыдняў у галерэі «Дом карцін» можна ўбачыць чатыры персанальныя выставы беларускіх мастакоў.
Так, рэтраспектыўная выстава работ Сяргея Малішэўскага прымеркавана да 60-гадовага юбілею мастака. Экспазіцыю склалі работы, выкананыя з 1977 па 2016 год, з 12 прыватных калекцый. Адкрыццё выставы стане сюрпрызам для мастака, які падрыхтавалі яго блізкія.
Таксама ў асобнай зале перад гледачом паўстануць фантасмагарычныя вобразы Сяргея Плотнікава ў праекце «Жылі-былі».
Графічныя і скульптурныя вобразы Марыны Капілавай можна ўбачыць да 30 кастрычніка ў рамках выставачнага праекта «Альфа».
3 лістапада адкрыецца выстава Сяргея Рымашэўскага, дзе будуць прадстаўлены яго найноўшыя працы, большую частку якіх не даводзілася бачыць яшчэ нікому.
Акрамя таго, падчас «Беларускіх тыдняў» у Доме карцін працягнецца цыкл лекцый, прысвечаны мастацтву ХХ стагоддзя.
Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)
Калі: з 28 па 30 кастрычніка
Колькі каштуе: бясплатна, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя
У ходзе прэзентацыі запланаваны сцэнічныя чытанні п'ес-пераможцаў розных гадоў, абмеркаванні з арганізатарамі конкурсу (Германія) і драматургамі (Расія, Германія, Грузія, Беларусь), спектакль у выкананні трупы тэатра Atelier (Германія).
Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны, але абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.
Дзе: Мінскі заапарк (вул. Ташкенцкая, 40)
Калі: 29 кастрычніка, 12:00
Колькі каштуе: па білеце ў заапарк
У гэтую суботу ў Мінскім заапарку пройдзе адукацыйна-забаўляльная праграма «Хэлоўін у заапарку».
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у фотамарафоне і таямнічым шоў «Містычная маска». Умовы фотамарафона: зрабіць містычную маску сваімі рукамі і ў ёй сфатаграфавацца, абавязкова на фатаграфіі павінен быць стыкер з надпісам «Мінскі заапарк». Фатаграфіі можна размясціць у афіцыйнай групе заапарка. Аўтары фота, якія набяруць большую колькасць «лайкаў» атрымаюць запрашальныя білеты ў заапарк.
Наведвальнікі заапарка, якія ў гэты дзень будуць у містычнай масцы, зробленай сваімі рукамі, 29 кастрычніка 2016 года пройдуць у заапарк з 12.00 да 13.00 бясплатна, а ў 13.00 змогуць прыняць удзел у шоў «Містычная маска». Пераможцаў чакаюць прызы!
Дзе: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)
Калі: па 30 кастрычніка, 11:00-20:00
Колькі каштуе: на некаторыя мерапрыемствы ўваход вольны
Грандыёзны арт-праект праходзіць у Мінску ўжо ў другі раз.
У экспазіцыі «Восеньскага салона» прадстаўлены каля 500 мастацкіх твораў, выкананых у самых розных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва. Усяго ў праекце прымаюць удзел 162 мастака ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў.
Выставу беларускіх мастакоў дапаўняюць творы сучасных французскіх аўтараў, прызёраў знакамітых Восеньскіх салонаў апошніх гадоў, якія рэгулярна праходзяць у Парыжы з 1903 года.
Акрамя гэтага, «Восеньскі салон» насычаны лекцыямі, інтэрактыўнымі экскурсіямі, квэстамі, заняткамі з дзецьмі.
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)
Калі: па 9 лістапада
Колькі каштуе: 3 р., 2 р. – школьнікі, студэнты дзённай формы навучання і сябры творчых саюзаў, 1.50 р. – пенсіянеры, дзецям да 5 гадоў – бясплатна
Гэтая выстава – вынік міжнароднага праекту «Патройны партрэт», які рэалізоўваўся ў ліпені 2015 года. Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны вандравала дзесяць дзён па Падляшшы, спыняючыся ў розных месцах дзеля размоваў і здымкаў. Так, было створана некалькі дзясяткаў унікальных здымкаў, выкананых у мокрай каладыённай тэхніцы, якой больш за 150 гадоў.
«Патройны партрэт» – гэта не толькі мастацкая акцыя. Гэта магчымасць зірнуць на Падляшша і на тутэйшых жыхароў.
Дзе: «Кніжная Шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9)
Калі: па 19 лістапада, 10:00-20:00
Колькі каштуе: бясплатна
Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная Шафа» прадстаўляе выставу канцэптуальнай фатаграфіі вядомага беларускага фотамастака Сяргея Кажамякіна — «Ментальныя дрэвы, гарады». Экспазіцыя ўяўляе сабой адаптаваны пад прастору фрагмент цыклу фотаздымкаў «Беларускі ментальны пейзаж».
Выстава складаецца з двух частак цыклу фотаздымкаў: «Ментальныя дрэвы» 2012 г. і «Сучасная кітайская архітэктура. (Ментальныя гарады)», 2012 г.
Абодва праекты непарыўна звязаны месцам і часам дзеяння. Парк «Імя 40-годдзя Кастрычніка» і ўсе тыя перыпетыі, якія адбыліся з ім цягам апошніх гадоў, натхнілі аўтара на мноства эмацыйных, эстэтычных, інтэлектуальных, філасофскіх і сацыяльных перажыванняў, якія і сфармавалі цэлы шэраг разнастайных мастацкіх вобразаў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.