Вы тут

Раім схадзіць


«Восеньскі салон», выстава рэкламы, дызайну і паліграфіі «Мятны леў», лекцыя пра арт-тэрапію і новая экспазіцыя ў «Кніжнай Шафе» – афіша «Звязды» з 17 па 23 кастрычніка.


Выстава-продаж сучаснага мастацтва «Восеньскі салон»

Фота: belgazprombank.by

Дзе: Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)

Калі: па 30 кастрычніка, 11:00-20:00

Колькі каштуе: на некаторыя мерапрыемствы ўваход вольны

Грандыёзны арт-праект праходзіць у Мінску ўжо ў другі раз.

У экспазіцыі «Восеньскага салона» прадстаўлены каля 500 мастацкіх твораў, выкананых у самых розных відах і тэхніках выяўленчага мастацтва. Усяго ў праекце прымаюць удзел 162 мастака ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў.

Выставу беларускіх мастакоў дапаўняюць творы сучасных французскіх аўтараў, прызёраў знакамітых Восеньскіх салонаў апошніх гадоў, якія рэгулярна праходзяць у Парыжы з 1903 года.

Акрамя гэтага, «Восеньскі салон» насычаны лекцыямі, інтэрактыўнымі экскурсіямі, квэстамі, заняткамі з дзецьмі.


Выстава рэкламы, дызайну і паліграфіі «Мятны леў»

Фота: БЕЛТА

Дзе: Палац спорту (пр-т Пераможцаў, 4)

Калі: з 19 па 21 кастрычніка, 10:00-19:00

Колькі каштуе: 5 р.

Выстава аб'яднае на адной пляцоўцы рэкламныя, брэндынгавыя і медыйныя агенцтвы; дызайнерскія студыі; паліграфічныя прадпрыемствы, пастаўшчыкоў сыравіны і расходных матэрыялаў для паліграфіі; вытворцаў сувенірнай прадукцыі; кампаніі, якія прадстаўляюць фота-, відэа-, гукавое, светлавое, аромаабсталяванне і многае іншае.

Для наведвальнікаў выставы будзе адкрыта зона актыўнасці з незвычайнымі спосабамі генерацыі крэатыўных ідэй, а таксама адразу два музеі: Музей гісторыі брэндаў і Музей вядомых львоў.


Лекцыя «Мастацтва як шлях да дзіцяці»

Фота: ya-budu.com

Дзе: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)

Калі: 21 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Лекцыя разлічана як на спецыялістаў, якія практыкуюць арт-тэрапію ў сваёй прафесійнай дзейнасці, так і на педагогаў і бацькоў, якіх хвалююць пытанні дзіцячай творчасці і працы з ім.

Падчас лекцыі вы даведаецеся на аснове вопыту Алены Макаравай – вядомага ізраільскага арт-тэрапеўта, так і на аснове аналізу работы піянера арт-тэрапіі – Эдыт Крамер аб тым, што ж такое арт-тэрапія, для чаго яна патрэбна і як выкарыстоўваць атрыманыя веды.  


Выстава «Патройны партрэт»

Фота: mfm.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 9 лістапада

Колькі каштуе: 3 р., 2 р. – школьнікі, студэнты дзённай формы навучання і сябры творчых саюзаў, 1.50 р. – пенсіянеры, дзецям да 5 гадоў – бясплатна 

Гэтая выстава – вынік міжнароднага праекту «Патройны партрэт», які рэалізоўваўся ў ліпені 2015 года. Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны вандравала дзесяць дзён па Падляшшы, спыняючыся ў розных месцах дзеля размоваў і здымкаў. Так, было створана некалькі дзясяткаў унікальных здымкаў, выкананых у мокрай каладыённай тэхніцы, якой больш за 150 гадоў.

«Патройны партрэт» – гэта не толькі мастацкая акцыя. Гэта магчымасць зірнуць на Падляшша і на тутэйшых жыхароў.


Выстава «Ментальныя дрэвы, гарады»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: «Кніжная Шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9)

Калі: з 19 кастрычніка па 19 лістапада, 10:00-20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Кніжна-выставачная прастора «Кнiжная Шафа» прадстаўляе выставу канцэптуальнай фатаграфіі вядомага беларускага фотамастака Сяргея Кажамякіна — «Ментальныя дрэвы, гарады». Экспазіцыя ўяўляе сабой адаптаваны пад прастору фрагмент цыклу фотаздымкаў «Беларускі ментальны пейзаж».

Выстава складаецца з двух частак цыклу фотаздымкаў: «Ментальныя дрэвы» 2012 г. і «Сучасная кітайская архітэктура. (Ментальныя гарады)», 2012 г.

Абодва праекты непарыўна звязаны месцам і часам дзеяння. Парк «Імя 40-годдзя Кастрычніка» і ўсе тыя перыпетыі, якія адбыліся з ім цягам апошніх гадоў, натхнілі аўтара на мноства эмацыйных, эстэтычных, інтэлектуальных, філасофскіх і сацыяльных перажыванняў, якія і сфармавалі цэлы шэраг разнастайных мастацкіх вобразаў.


Выстава «PaVetra Беларусі. Водар роднага краю»

Фота: histmuseum.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12)

Калі: па 23 кастрычніка з 11:00 да 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

З 23 верасня па 23 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць выстава «PaVetra Беларусі. Водар роднага краю». На першым плане экспазіцыі — водар PaVetra — сімвал Беларусі, створаны ўраджэнкай Беларусі, адной з самых тытулаваных парфумераў свету Сафіяй Гройсман і яе вучнем — Уладзіславам Рэкуновым.

Акрамя гэтага, прадстаўлены тэматычныя зоны, кожная з якіх уяўляе водар таго ці іншага віду мастацтва: водар і музыка, водар і жывапіс, водар тэатра і кіно.


Выстава «Капялюшны вернісаж»

Фота: ya-modnaya.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: з 13 па 30 кастрычніка (акрамя панядзелкаў)

Колькі каштуе: 4 р. – дарослыя, 2.50 – студэнты, пенсіянеры, 1.50 – дзеці і школьнікі

13 кастрычніка ў музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася міжнародная выстава аўтарскіх галаўных убораў «Капялюшны вернісаж-2016».

Дзеля чаго б вы не прыйшлі – палюбавацца разнастайнасцю галаўных убораў, падабраць капялюшык на восеньскія будні ці рамантычны вечар – арганізатары праекта будзем рады гэтай сустрэчы.


Выстава «Я побач»

Фота: dengi.ua

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: па 30 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

На выставе прадстаўлены работы, галоўнымі героямі якіх сталі бацькі і іх нованароджаныя дачкі і сыны – для кагосьці першынцы, для кагосьці другія, трэція ці нават чацвёртыя дзеці. Кожная фатаграфія – гэта маленькая гісторыя пра жыццё і каханне, але галоўнае – пра тое, як зменьваецца мужчына, калі становіцца бацькам.  

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.