Вы тут

Завяршыліся кастынгі тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны»


На гэтым тыдні ў Мінску завяршыліся кастынгі новага маштабнага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», зладжанага Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, тэлеканалам АНТ і Беларускай акадэміяй музыкі.


Да ўдзелу запрашаліся юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Журы правяло папярэдні адбор кандыдатаў па чатырох кірунках: вакал, харэаграфія, інструментальнае майстэрства і арыгінальны жанр. Як зазначыла кіраўнік дырэкцыі спецпраектаў тэлеканала АНТ Анжаліка Мікульская, на кастынгі было зарэгістравана больш за дзве тысячы заяў. Большасць юных артыстаў выбралі спевы. Менш за ўсё ўдзельнікаў аказалася ў арыгінальным жанры, затое многія з іх паказвалі без перабольшання цуды — некаторымі выхаванцамі цыркавых студый зацікавіліся прафесіяналы Белдзяржцырка...

Неўзабаве 48 шчасліўчыкаў, якія прайшлі адбор, пачнуць рыхтавацца да конкурсу. У тэлеэфір «Талент краіны» выйдзе ў лістападзе-снежні.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Таленты — у эфір

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.