Вы тут

У сталіцы ў закінутым будынку выяўлена макавая салома


У мэтах недапушчэння распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання на тэрыторыі Заводскага раёна Мінска праводзіцца спецыяльная праграма "МАК". У сувязі з гэтым супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні пасеваў маку і канапель, а таксама па прыцягненні да адказнасці асоб, якія незаконна рэалізуюць насенне маку.


Так, па супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС у закінутым будынку па вуліцы Сядова выяўлена каля 1,5 кілаграмаў макавай саломы, пакінутай невядомай асобай для сушкі і прызначанай для далейшага вырабу асабліва небяспечнага наркатычнага сродку — опію.

Таксама аператыўнікамі наркакантролю ў лесапаркавай зоне каля аднаго з дамоў па вуліцы Ілімскай выяўленыя 42 дзікарослых куста канопляў агульнай масай 1,5 кілаграма. Кусты знішчаны на месцы. Паблізу названай вуліцы таксама было выяўлена каля 400 грамаў макавай саломы, якая былі замаскіраваная ў канструкцыі з бетонных блокаў, паведамілі ў Заводскім РУУС г. Мінска.

У абодвух выпадках па факце захоўвання неўстаноўленымі асобамі небяспечнага наркатычнага сродку — макавай салома — Заводскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь распачатыя крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 328 ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсаў і аналагаў") Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.