Вы тут

У якім горадзе пройдзе «Еўрабачанне-2017»?


Харкаў, Адэса, Львоў, Херсон, Днепр і, безумоўна, Кіеў. У тэлепраекце «Бітва гарадоў», што стартаваў 20 ліпеня ў прамым эфіры ўкраінскага тэлебачання, усе яны прадэманстравалі журналістам, музычным экспертам і шматлікім фанатам «Еўрабачання» гарачую гатоўнасць да прыёму налета прэстыжнага міжнароднага конкурсу.


У сталіцы, заўважым, ёсць фора: Кіеў ужо быў гаспадаром «Еўрабачання» ў 2005 годзе, а таксама прымаў аналагічныя дзіцячыя конкурсы 2009 і 2013 гадоў. Астатнія прэтэндэнты кампенсавалі нявопытнасць у гэтым пытанні вялізным імпэтам. У фінал адбору прайшлі толькі два з шасці кандыдатаў. Які з іх аказаўся найбольш пераканаўчым, неўзабаве стане вядома — ужо 1 жніўня арганізатары конкурсу (Еўрапейскі вяшчальны саюз) агучаць канчатковае рашэнне наконт таго, дзе адбудзецца шоу.

Пасля выбару месца правядзення «Еўрабачання-2017» будзе больш пэўна акрэслены і яго бюджэт, які на гэты момант ацэньваецца прыкладна ў 14-15 мільёнаў еўра. Акрамя таго, украінскі бок прапанаваў змяніць папярэдне намечаныя даты «Еўрабачання» і правесці яго з 9 па 13 мая 2017 года з тым, каб конкурс не закранаў 18 мая — дзень памяці ахвяр крымска-татарскага генацыду. У такім выпадку забаўляльнае шоу прыпадае на іншую знакавую дату, 9 мая; праўда, гэта ўжо здаралася некалькі разоў за гісторыю конкурсу. Зрэшты, і тут апошняе слова мусіць сказаць Еўрапейскі вяшчальны саюз, які абяцае ўлічыць усе арганізацыйныя нюансы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.