Вы тут

100 вакантных бюджэтных месцаў яшчэ чакаюць абітурыентаў


Беларускія ВНУ на мінулым тыдні завяршылі прыём на бюджэтныя аддзяленні, але прыёмная кампанія працягваецца. Гэтымі днямі ў многіх ВНУ праходзяць унутраныя іспыты, а там, дзе дадатковыя экзамены не прадугледжаны, адбываецца адкрытае залічэнне на першы курс.


Беларускія ВНУ на мінулым тыдні завяршылі прыём на бюджэтныя аддзяленні, але прыёмная кампанія працягваецца. Гэтымі днямі ў многіх ВНУ праходзяць унутраныя іспыты, а там, дзе дадатковыя экзамены не прадугледжаны, адбываецца адкрытае залічэнне на першы курс.

Па папярэдніх звестках, самыя высокія прахадныя балы былі зафіксаваныя сёлета ў БДУ на спецыяльнасці «Міжнароднае права» — 385, «Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп'ютарных сістэм)» — 363. У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце — на спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад) (кітайская мова)» — 377, на спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад) (англійская мова)» — 371. У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі — на спецыяльнасці «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» — 373.

Увогуле, 47% абітурыентаў, якія паступаюць у Белдзяржуніверсітэт, маюць сумарны бал, вышэйшы за 300. На факультэт міжнародных адносін падалі дакументы 9 абітурыентаў з сумай балаў больш як 391, на факультэт прыкладной матэматыкі — два, адзін — на факультэт журналістыкі.

Па словах першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша, дзякуючы актыўнай прафарыентацыйнай рабоце на дзённай бюджэтнай форме навучання вакантных засталося крыху больш за 100 месцаў (у 2015 годзе незапоўненымі заставалася 391 месца). На вячэрняй форме ўсе бюджэтныя месцы запоўненыя.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце на ўсіх спецыяльнасцях з бюджэтнымі месцамі склаўся конкурс. Самы высокі — 12,5 чалавека на месца — зафіксаваны на спецыяльнасці «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)». Конкурс 8 чалавек на месца склаўся на спецыяльнасці «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» і 7 чалавек на месца — на спецыяльнасці «Псіхалогія».

Вакантныя месцы ёсць у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, Магілёўскім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім тэхналагічным універсітэце...

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы ў рамках дадатковага набору ў большасці ВНУ будзе весціся тры дні: з 26 па 28 ліпеня, у творчых ВНУ — з 29 па 30 ліпеня, у ВНУ сілавых ведамстваў — з 24 па 26 ліпеня. Залічэнне ў кола студэнтаў пройдзе не пазней за 31 ліпеня. У ВНУ сілавых ведамстваў — па 27 ліпеня.

Мінімальныя балы па прадметах ЦТ, з якімі можна будзе паступаць у рамках дадатковага набору, зніжацца не будуць! Яны такія ж, як і мінімальныя балы, устаноўленыя для асноўнага набору. На вакантныя месцы змогуць прэтэндаваць абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе пры паступленні ў іншыя ВНУ, але маюць на руках патрэбныя сертыфікаты або паступалі на іншыя спецыяльнасці ў тую ж ВНУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.