Вы тут

Раім схадзіць


Танцавальны open-air, рамантычнае веласпатканне з горадам, класіка каля ратушы і квэст-фэст для дзяцей – афіша «Звязды» з 15 па 21 ліпеня.


Танцавальны open-air

Фота: tvoy-vihodnoy.ru

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Калі: 15 і 16 ліпеня, 17:45

Колькі каштуе: для ўдзельнікаў майстар-класа ўваход вольны

15 і 16 ліпеня з 17:45 да 21:00 у дворыку Дома-музея Ваньковічаў будзе праходзіць танцавальны open-air. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у бясплатным майстар-класе для пачаткоўцаў і развучыць з прафесійнымі танцорамі сальсу, бачату, кізомбу і іншыя танцы.

Можна браць з сабой танцавальны абутак.


«Мінск. Лепшае»: рамантычнае веласпатканне з горадам 

Фота: goodfon.ru

Дзе: ст. м. Няміга (выхад у бок Палаца спорту)

Калі: 15 ліпеня, 18:30

Колькі каштуе: 7 руб. – папярэдне, 10 руб. – у дзень экскурсіі; студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры – зніжка 20%

«Мінск. Лепшае»: рамантычнае веласпатканне з горадам – гэта аглядная велаэкскурсія па самых лепшых месцах беларускай сталіцы.

Пры папярэднім заказе магчымы пракат ровара з дастаўкай да месца сустрэчы. Цана – 10 руб. за ўвесь час экскурсіі (з сабой неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу).


Класіка каля ратушы з velcom

Фота: news.21.by

Дзе: Мінская гарадская ратуша

Калі: 16 ліпеня, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Кожную летнюю суботу Мінск чакае серыя ўнікальных канцэртаў «Класіка каля ратушы з velcom». Упершыню праект прайшоў летам 2015 года.

Так, ужо ў гэтую суботу гледачоў чакае шоу-канцэрт «Музычная дуэль Павароці і Сінатры» з удзелам саліста Цюрыхскай оперы тэнара Паўла Пятрова, барытона Антона Мартынава і MuzzicDom Orchestra пад кіраваннем асістэнта Рыкарда Муці – дырыжора Уладзіміра Авадка. Падчас мерапрыемства арганізатары замераць сілу апладысментаў, каб вызначыць, каму належыць сэрца Мінска: Сінатры або Павароці.


Квэст-фэст для дзяцей

Фота: econet.ru

Дзе: Dreamland (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 17 ліпеня, 11:00

Колькі каштуе: бясплатна

На адзін дзень Dreamland ператворыцца ў квэст-парк, які будзе падзелены на сектары – творчы сектар, навуковы сектар, гераічны сектар, прыгодніцкі, гульнявой і г. д. На ўваходзе кожнай сям'і піраты выдадуць карту скарбаў. На карце пазначаныя месцы, дзе можна знайсці або «зарабіць» пірацкія грошы – «квэсцікі». У далейшым «квэсцікі» можна будзе абмяняць на падарункі ў арганізатараў. Чым больш «квэсцікаў», тым больш падарункаў!

Акрамя гэтага, гасцей фестывалю чакаюць майстар-класы і творчыя майстэрні, фотазоны і фуд-зоны, мноства падарункаў і прыемных сюрпрызаў ад арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю.


Выстава «Persona grata»

Фота: liveinternet.ru

Дзе: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5)

Калі: па 29 ліпеня з 10:00 да 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У жыхароў і гасцей Мінска зноў з'явіцца магчымасць убачыць унікальныя яўрэйскія лялькі Валерыі Гайшун. Пры стварэнні сваіх лялечных сюжэтаў яна выкарыстоўвае ўнікальныя міні-дэталі, якія часам даводзіцца набываць у антыквараў. 

Валерыя Гайшун вырабляе лялькі з воўны ў тэхніцы сухога валяння. Усе персанажы – яўрэі з мінулых часоў, людзі, якіх жанчына памятае з свайго дзяцінства, калі яшчэ жыла ў Бабруйску. Менавіта ім і ў тым ліку яе дзядулі прысвячаецца гэтая выстава.  


Выстава «Хваля»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 30 ліпеня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

14 ліпеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё персанальнай выставы Ганны Мурайды «Хваля».

Выстава складаецца з некалькіх серый, аб'яднаных агульнай тэмай і прыёмам. Калажы з паперы, фатаграфій і знойдзеных старых здымкаў абыгрываюць тэму руху: плыні, змены, ператварэння.

Фатаграфіі з паездак змяшаныя са здымкамі, зробленымі ў Мінску і выстаўляюцца ў маленькім пакоі экспазіцыі як цэльны аб'ект. Уносячы змены ў гэтыя здымкі, Ганна Мурайда адлюстроўвае ўкараненне чалавека ў прыроду. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.