Вы тут

Супрацоўнікі Бялыніцкай міжрайінспекцыі затрымалі браканьера


Браканьера, які займаўся пры дапамозе сілаў, затрымалі супрацоўнікі Бялыніцкай міжрайінспекцыі ў пойме ракі Вабіч. Парушальніка дзяржінспектары заўважылі, калі патрулявалі суседні вадаём — возера Бушоўка Круглянскага раёна.


— Падабраўшыся бліжэй, яны зразумелі, што мужчына правярае ўстаноўленыя на беразе ракі сілы. Інспектары зафіксавалі факт парушэння на відэа, пасля чаго затрымалі незнаёмца, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч. — Пры аглядзе берагавой лініі на двухсотметровым адрэзку рэйдавая група знайшла восем металічных сілаў. Пры іх дапамозе браканьер спрабаваў здабыць баброў. Мужчына быў з суседняй вёскі Ступляны. Ідучы да дома затрыманага, дзяржінспектары ў кустах на другім беразе ракі знайшлі яшчэ чатыры сілы — ужо ўстаноўленыя на капытных.

У доме браканьера былі знойдзены свежае мяса і шкура бабра. Парушальнік прызнаўся, што здабыў яго ранкам. За паляванне забароненымі прыладамі ў забаронены час мужчыну пагражае штраф да 10,5 мільёна рублёў. Таксама давядзецца пакрыць шкоду за незаконную здабычу ў памеры 14,7 мільёна рублёў.

Да ведама. Паляванне на бабра дазволена з 1 верасня па 31 сакавіка. Прычым карыстацца сіламі катэгарычна забаронена. Да таго ж бабёр адносіцца да нармаваных відаў паляўнічых жывёл, і здабываць яго можна па спецыяльным дазволе.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: За бабра — 25 мільёнаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.