Ён арганізуецца з удзелам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі.
Прэс-сакратар камітэта Алена Касцюкова паведамляе, што да ўвагі міжнароднай фінансавай арганізацыі будзе прадстаўлена спецыяльная прэзентацыя ідэй і планаў па развіцці ў нашай краіне масавай ацэнкі нерухомасці і рэфармаванні падатковай сістэмы.
Ініцыятарам правядзення такой ацэнкі выступае Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, адзначыла спадарыня Касцюкова. Таксама яна ўдакладніла, што да ўдзелу ў відэаканферэнцыі ад беларускага боку запрошаны прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці, Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў. Разгледзіць усе нюансы тэхналогіі масавай ацэнкі і фарміравання нерухомасці, а таксама зарыентавацца па ўзроўні выдаткаў на правядзенне такой работы ў цэлым для Беларусі дазволіць пілотны праект, які стартаваў у студзені 2015 года і ажыццяўляецца на тэрыторыі Савецкага раёна Мінска і Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
У прэс-службе Дзяржкаммаёмасці нам паведамілі, што падчас відэаканферэнцыі прадстаўнікі Сусветнага банка азнаёмяцца з ходам рэалізацыі пілотнага праекта і яго першымі вынікамі. Таксама плануецца абмеркаваць магчымы візіт прадстаўнікоў Сусветнага банка ў Мінск на выніковую прэзентацыю праекта, якая адбудзецца з 23 па 27 мая.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.