Вы тут

Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку ўзгадніць дарожную карту рэформаў у верасні


Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам СБ па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, перадае карэспандэнт БелТА.


«На мой погляд, па нашай дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Прапануем пачынаць працаваць па кожнай старонцы дарожнай карты і, калі агульныя фармулёўкі і рашэнні зразумелыя, каб усё было ўзгоднена. Ёсць прапанова сёлета ў верасні гэтую працу завяршыць», — адзначыў Аляксандр Турчын.

У першага віцэ-прэм'ера адбылося чарговае абмеркаванне ўсіх аспектаў дарожнай карты. «У прынцыпе практычна па ўсіх пытаннях, мы лічым, агульныя рашэнні знойдзеныя», — сказаў ён.

«Калі застануцца нейкія пытанні, па якіх мы не знойдзем кампрамісу (але, на мой погляд, такіх пытанняў быць не павінна), мы іх пакінем для вырашэння на самым высокім узроўні», — дадаў Аляксандр Турчын.

Сату Кахканен у сваю чаргу адзначыла, што рада магчымасці правесці сустрэчу і абмеркаваць ва ўрадзе падрыхтоўку дакумента. Паводле яе ацэнкі, засталося не так шмат пытанняў, якія б выклікалі нязгоду паміж бакамі, але гэта важныя моманты, іх трэба абмеркаваць.

Па выніках перагавораў бакі пацвердзілі, што ўзгадніць дарожную карту плануецца ў верасні, а далейшая падрыхтоўка да падпісання будзе ісці да канца года.

Як паведамлялася, урад краіны і Сусветны банк пачалі працаваць над дарожнай картай рэформаў у студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БелТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер тлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя выдаткі, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.

Загаловак у газеце: Пытанняў застаецца няшмат

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.