Вы тут

Сельскія школы атрымаюць фінансавыя ўліванні


Міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр КРЭМЕР падпісалі пагадненне аб дадатковым фінансаванні праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Беларусі» ў памеры 90 мільёнаў еўра.


Праект рэалізуецца ў нашай краіне з 2015 года. За гэты час быў выкананы капітальны рамонт у 40 установах агульнай сярэдняй адукацыі, пастаўлена вучэбнае абсталяванне для 24 кабінетаў хіміі і 11 кабінетаў фізікі.

Пры падтрымцы Сусветнага банка ў 2018 годзе Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі прыняла ўдзел у Міжнароднай праграме РІSА па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў: даследаваннем было ахоплена больш за 5,8 тысячы 15-гадовых падлеткаў. Яго вынікі стануць вядомыя напрыканцы 2019 года. Дадатковае фінансаванне дазволіць нашай краіне прыняць удзел у даследаванні РІSА ў 2021 і 2024 гадах.

З сумы, выдзеленай у рамках новага пагаднення, больш за 81 млн еўра будзе накіравана на мадэрнізацыю школ у вёсках і невялікіх гарадах, каб каля 65 тысяч школьнікаў змаглі навучацца ў адрамантаваных школах з сучасным лабараторным абсталяваннем. Новае пагадненне дазволіць ажыццявіць капітальны рамонт у 220 установах агульнай сярэдняй адукацыі, абнавіць навучальнае абсталяванне ў 262 вучэбных кабінетах. Акрамя таго, у сельскіх школах Віцебскай вобласці (па адной у кожным раёне) будуць створаны цэнтры па аказанні сацыяльна-культурных і псіхалагічных кансультацыйных паслуг. У Магілёўскай вобласці таксама выберуць па адной школе ў кожным раёне, дзе арганізуюць цэнтры інавацыйнага навучання, якія будуць садзейнічаць развіццю прыродазнаўча-навуковай адукацыі.

Яшчэ 6,7 млн еўра накіруюць на мадэрнізацыю сістэмы кіравання адукацыяй. Зараз ствараецца інфармацыйная сістэма кіравання агульнай сярэдняй адукацыяй. Мяркуецца, што далей яна распаўсюдзіцца на ўсе ўзроўні сістэмы адукацыі, што дасць магчымасць ажыццяўляць маніторынг працаўладкавання выпускнікоў ВНУ, іх далейшай кар'еры, вызначаць эфектыўнасць розных адукацыйных праграм.

Падпісанне новага пагаднення прайшло ў сімвалічным месцы — на базе Стараюркавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад—сярэдняя школа Любанскага раёна. Тут з кастрычніка 2016 года да чэрвеня 2017-га быў праведзены рамонт, у тым ліку за кошт сродкаў Сусветнага банка. Банк выдзеліў Br423 тыс., якія пайшлі на капрамонт даху, памяшканняў другога паверха, санвузлоў і фае. Усе астатнія памяшканні — кабінеты і калідоры першага паверха, харчблок, спартзала з раздзявальнямі — былі мадэрнізаваныя за сродкі раённага бюджэту (Br263 тыс.).

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Роўныя магчымасці — для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску. 

Грамадства

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Як у Магілёве, Баранавічах і Чавусах рэалізуецца праект камунальнага кіравання ў гарадах

Мэта праекта — на прыкладзе трох беларускіх гарадоў паказаць, як можна палепшыць сістэму кіравання гарадской гаспадаркай.

Грамадства

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Азбука прафесій: балерына Таццяна Уласень пра кар'еру і сям'ю

Разам з 9-гадовай дачкой раскрывае сакрэты.