Вы тут

На «Беларусь 1» - новы праект «Макей і Лаўроў. Пра палітыку»


Сёння на тэлеканале «Беларусь 1» гледачоў чакае прэм'ера. У рамках «Панарамы» выйдзе дэбютны выпуск аўтарскай аналітычнай праграмы «Макей і Лаўроў. Пра палітыку».


«Аператыўны аўтарскі каментарый актуальных падзей, што адбываюцца ў свеце, — менавіта такое азначэнне даюць новаму праекту яго аўтары, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы «Белтэлерадыёкампаніі». — У цэнтры кожнага выпуску праграмы будзе абмеркаванне актуальнай тэмы з удзелам экспертаў. Галоўнае — прыйсці да адзінай думкі ў пэўным пытанні». Паколькі новы праект — аператыўная рэакцыя на падзеі, пэўнага дня для выхаду на тэлеэкраны не будзе. Фармат праекта пачне змяняцца ад эфіру да эфіру. Дзеянні могуць разгортвацца як у студыі, так і на месцы падзей. Тэма сённяшняга выпуску — «Вялікі тэрор у Еўропе». Размова пойдзе пра трагічныя падзеі ў Бруселі. Анонс праекта ўжо можна ўбачыць у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Загаловак у газеце: Палітыка ў новым фармаце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.