Заўтра ўвечары на тэлеканале «Беларусь 1» у прамым эфіры назавуць імя пераможцы самага маштабнага музычнага тэлешоу краіны «Фактар.by».
У мінулую пятніцу за крок да суперфіналу па выніках галасавання гледачоў з праекта сышла Элен Бадалян, удзельніца каманды музычнага прадзюсара Іосіфа Прыгожына. На працягу некалькіх конкурсных месяцаў дзяўчына разам з камандай прафесіяналаў праекта настойліва працавала над сваім вакалам і яркімі сцэнічнымі вобразамі, дзялілася патаемнымі гісторыямі і ўспамінамі і, безумоўна, радавала гледачоў сваімі запамінальнымі выступленнямі на сцэне «Фактар.by».
Цяпер за перамогу ў суперфінале будуць змагацца тры прэтэндэнты: Маргарыта Шыбаева (нумар 10, з каманды Руслана Аляхно), Аляксей Будзько (нумар 06, каманда Вольгі Бузавай) і падапечны Сярогі Данііл Савеня (нумар 05). Кожны з іх прайшоў свой доўгі і складаны шлях на праекце, але ўсе разам яны рыхтаваліся да выступленняў, перажывалі няўдачы адно аднаго і радаваліся новым перамогам. А вось каму ўдасца пакарыць сэрцы шматлікай тэлеаўдыторыі і стаць пераможцам у апошнім прамым эфіры, даведаемся ўжо сёння вечарам.
Увесь тыдзень канкурсанты разам са сваімі настаўнікамі, выкладчыкамі па вакале і харэаграфіі рыхтаваліся да вырашальнага канцэрта, працавалі над пастаноўкай нумароў. Кожны з іх прадставіць гледачам дзве кампазіцыі. Але ці ўсе здолеюць справіцца з хваляваннем і выступіць на выдатна? І за каго прагаласуюць тэлегледачы? Пра тое даведаемся зусім хутка. А тым, хто жадае падтрымаць сваіх фаварытаў, нагадваем: лініі для галасавання адкрываюцца пасля выступлення ўсіх фіналістаў. Аддаць свой голас за любімага выканаўцу можна, патэлефанаваўшы па нумары 8 810 10 106 XX, дзе дзве апошнія лічбы — гэта нумар вашага фаварыта, альбо адправіўшы паведамленне на 2885 з нумарам канкурсанта.
Калі ж хочацца згадаць папярэднія эфіры ці даведацца больш нейкіх падрабязнасцяў, то зазірніце ў Іnstagram @factor.by альбо паглядзіце дзённікі праекта. Таксама сачыць за падзеямі праекта можна ў сацыяльных сетках і ў сюжэтах карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін, журналістаў радыёстанцый Беларускага радыё. А ўсе выпускі праекта ёсць у доступе на афіцыйным YouTube-канале @factor.by. Выбірайце і падтрымлівайце сваіх артыстаў.
Алена ДРАПКО
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».