Вы тут

На «Беларусь 2» стартавала маштабнае гульнявое шоу «Гэта мая сям’я»


На тэлеканале «Беларусь 2» у новым сезоне стартавала маштабнае гульнявое шоу «Гэта мая сям’я», дзе кожныя выхадныя дзве каманды змагаюцца за званне пераможцаў. І найбліжэйшыя выпускі, якія супалі са святочнымі датамі, не стануць выключэннем.


Фота Белтэлерадыёкампаніі

Так, 14 кастрычніка — у Дзень маці — удзел прымуць дзве шматдзетныя сям’і: Валчэцкіх з аграгарадка Жамчужны і Грудзінскіх з аграгарадка Макраны Брэсцкай вобласці. Удзельнікам абедзвюх каманд патрэбна будзе справіцца з пяццю вясёлымі конкурсамі на ўзаемавыручку і кемлівасць, каб атрымаць у выніку званне самай дружнай і згуртаванай сям’і. А ў Дзень бацькі, 21 кастрычніка, цёплыя віншаванні ад удзельнікаў шоу прыме вядучы праекта шматдзетны тата Яўген Шуманскі.

— Сёння не ва ўсіх краінах сям’я застаецца галоўнай каштоўнасцю. Мы ганарымся, што ў нашай дзяржаве шмат увагі аддаецца ўмацаванню інстытута сям’і. А праект гэты чарговы раз пацвярджае, што беларускія сем’і — самыя моцныя і дружныя, — адзначае прадзюсар шоу Герман Малышыцкі. — Галоўная мэта праграмы не ў тым, каб змусіць каманды спаборнічаць. Зусім наадварот — мы хочам, каб удзельнікі весела правялі час у коле сваіх родных людзей. І таму без каштоўнага падарунка здымачную пляцоўку ніхто не пакідае. А дорым мы нашым удзельнікам сертыфікаты на выхадныя мары.

Нагадаем, за прыгодамі ўдзельнікаў шоу гледачы могуць сачыць кожную суботу на тэлеканале «Беларусь 2». Праект «Гэта мая сям’я», у якім возьмуць удзел 104 моцныя сям’і з усёй краіны, дакажа вядучаму і тэлеаўдыторыі, што толькі разам можна пераадолець любыя выпрабаванні.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.