Вы тут

Лёс уладальнікаў «Фактар.by» вызначаць гледачы


8 снежня вечарам на тэлеканале «Беларусь 1» стартуе паказ вялікіх канцэртаў са сцэны маштабнага шоу, дзе распачынаецца этап прамых эфіраў. І цяпер лёс 12 фіналістаў музычнага праекта краіны ў руках тэлеаўдыторыі. Па-ранейшаму падтрымаць сваіх фаварытаў зможам праз тэлефоннае галасаванне.


 pexels.com

На працягу сямі тыдняў зорныя настаўнікі «Фактар.by» ацэньвалі вакальныя даныя канкурсантаў, шукаючы ў кожным той самы запаветны складнік сапраўднага артыста. Самыя харызматычныя і смелыя выканаўцы з Беларусі і іншых краін спрабавалі пакарыць сэрцы і слых знакамітых суддзяў. У барацьбе за права заняць месца ў камандзе не абышлося без слёз, страты голасу і разбітых надзей.

А наперадзе ўдзельнікаў чакае восем жывых і непрадказальных канцэртаў, вынік кожнага з якіх будзе вызначаць тэлеаўдыторыя. Каб раскрыць індывідуальнасць фіналістаў, вопытныя харэографы паставілі кожнаму ўдзельніку ўнікальны нумар, а педагогі папрацавалі з іх вакальнымі і артыстычнымі данымі. Вядома, не абыдзецца і без прысутнасці спецыяльных гасцей, вядомых артыстаў, на праекце. Таму рыхтуйцеся адкрываць для сябе новыя імёны «Фактар.by» і аддаваць ім свае сэрцы і галасы. Нагадаем, у камандзе Іосіфа Прыгожына змагацца будуць Алена Фрэйман, Элен Бадалян, Інга Гурэева. З Вольгай Бузавай да перамогі пойдуць Анастасія Малашкевіч, Алена Тоўсцік, Аляксей Будзько. У каманду Сярогі трапілі Юрый Аляхно, Данііл Савеня, Ваган Мінасян. А ў кампаніі Руслана Аляхно канкурэнцыю складуць Маргарыта Шыбаева, Ліяна Гумарава і дуэт Nuage.

Глядзіце першы прамы эфір на тэлеканале «Беларусь 1» 8 снежня ў 20.45, а адразу пасля выступленняў фіналістаў галасуйце за сваіх фаварытаў. Калі ж хочаце больш даведацца пра іх, то шукайце інфармацыю ў сацыяльных сетках праекта, у сюжэтах карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін і ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь!».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.