Вы тут

Шматпавярховік без цэнтральнага ацяплення?


Сёлета ў Беларусі будуць пабудаваны першыя тры энергаэфектыўныя дамы ў прынцыпова новым эксперыментальным фармаце.

Такім чынам, будаўнічай галіной плануецца рэалізаваць сумесны праект з ПРААН, па якім запланавана ўзвядзенне па адным энергаэфектыўным жылым доме ў Мінску, Магілёве і Гродне, паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.


Цяпер названы праект выконваецца строга па графіку, калі на практыцы пачалося будаўніцтва ўсіх трох дамоў. Лідарам тут з'яўляецца Магілёў, дзе ўжо манціруюцца першыя паверхі.

Паводле слоў намесніка міністра, эксперты ПРААН выбралі для супрацоўніцтва беларускія заводы буйнапанэльнага домабудавання (БПД). Пры будаўніцтве гэтых дамоў прымяняюцца вельмі прагрэсіўныя тэхнічныя рашэнні, якія дазваляюць атрымаць фармат практычна пасіўнага дома, які амаль не патрабуе ацяплення. Там прадугледжваецца прымяненне сонечных батарэй, паўторнага выкарыстання цяпла (рэкуперацыя) вентыляванага паветра ўнутры памяшкання. «Акрамя таго, у гэтым праекце будзе ўжывацца тэхналогія па зняцці цяпла з той вады, якую жыхары выкарыстоўваюць прымаючы душ або пры мыцці посуду. Робіцца спецыяльная каналізацыйная сістэма, з якой потым гэта цяпло вяртаецца ў дом і выкарыстоўваецца для абагрэву. Прадугледжана таксама атрыманне цяпла з нетраў зямлі», — удакладняе намеснік міністра.

«Так, гэта для нашай будаўнічай галіны новая справа і пілотны праект. Пасля яго завяршэння — паводле вынікаў гэтага года, спецыялісты будуць прымаць рашэнне аб тым, ці трэба яго ўкараняць па ўсёй краіне», — удакладніў пазіцыю міністэрства Дзмітрый Семянкевіч.

А яшчэ суразмоўца паведаміў, што экспертыза генеральнага плана Мінска завершана, праведзена ўзгадненне ў ведамствах і грамадскае абмеркаванне. Зараз генплан знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў. На апошнім этапе пасля гэтага генеральны план сталіцы будзе перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Намеснік міністра адзначыў, што ў новым генеральным плане Мінска на бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў прадугледжана будаўніцтва каля
11 млн квадратных метраў жылля. Там вызначаны перспектыўныя рэзервовыя плошчы для будаўніцтва, сярод якіх разглядаюцца раёны вуліцы Карвата, Зялёны Бор, Масюкоўшчына, Лошыца і жылы комплекс «Нотынгем». Акрамя таго, сярод прыярытэтных задач генплана — скарачэнне да 2019 года штогадовых аб'ёмаў будаўніцтва жылля да 600 тысяч «квадратаў» і будаўніцтва жылля за кошт развіцця гарадоў-спадарожнікаў для 100-120 тысяч жыхароў сталіцы.

Генпланам таксама прадугледжваецца эфектыўнае выкарыстанне вытворчых плошчаў прадпрыемстваў, іх мадэрнізацыя, трансфармацыя, развіццё і стварэнне новых пляцовак, галоўным чынам у заходнім сектары Мінска, паколькі тут сканцэнтраваны асноўныя працоўныя рэсурсы. Прадугледжваецца рэканструкцыя малапавярховай сядзібнай забудовы з вялікім фізічным зносам, а таксама развіццё транспартнай інфраструктуры горада.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.