Вы тут

Кіроўца, які ўцякаў ад пагоні, выкідваў скрыні з гарэлкай


У Смалявіцкім раёне кіроўца, уцякаючы ад пагоні, выкідаў з машыны скрыні з гарэлкай.


Супрацоўнікі ДАІ спынілі пазадарожнік. Падчас размовы з міліцыянерамі кіроўца раптоўна заблакіраваў дзверы аўтамабіля і пачаў уцякаць, з'ехаўшы з асфальтаванай трасы. Пасля папярэджанняў быў адкрыты агонь па колах, аднак працягнуць пераследаванне па бездарожжы не ўдалося. Работнікі міліцыі пешшу прайшлі па слядах джыпа некалькі кіламетраў, пасля чаго знайшлі кінуты гаспадаром аўтамабіль.

Але самае цікавае знайшлі на шляху ўцекача — раскіданыя каробкі з гарэлкай расійскіх і ўкраінскіх брэндаў (магчыма, падробленых). Усяго было выяўлена 15 упаковак па 20 бутэлек у кожнай. Яшчэ сем каробак знаходзілася ў салоне кінутага джыпа.

Як расказаў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег ЦЮРЫН, у хуткім часе кіроўцу адшукалі і даставілі ў Смалявіцкі РАУС. Парушальнікам аказаўся мясцовы жыхар 1987 года нараджэння. Аўтамабіль быў адвезены на штрафпляцоўку. Знойдзеная гарэлка адпраўлена на экспертызу для выяўлення яе сапраўднага паходжання і хімічнага саставу. Па ўсіх фактах здарэння праводзяцца праверкі.

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Скінуў саракаградусны баласт

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.