Вы тут

Кантрабандысты перавозілі партыю цыгарэт пад выглядам бульбы


Кантрабандысты перавозілі буйную партыю цыгарэт пад выглядам... бульбы, аднак абдурыць ашмянскіх мытнікаў ім не ўдалося.


«Харчовая бульба» — аб гэтым сведчылі суправаджальныя дакументы на тавар, які знаходзіўся ў грузавым аўтамабілі маркі SCANІA з расійскімі нумарамі. Ён прыбыў у пункт мытнага афармлення «Беняконі-1» і павінен быў накіроўвацца з Беларусі ў Калінінград праз тэрыторыю Літвы. На першы погляд, звычайны груз, ніякіх падазрэнняў, аднак... Пры больш пільным абследаванні транспартнага сродку ў пярэдняй частцы паўпрычэпа пад верхнімі радамі сетак з бульбай супрацоўнікі Ашмянскай мытні выявілі 100 кардонных каробак з цыгарэтамі беларускай вытворчасці — увогуле 1 мільён штук. Агульны кошт тытунёвых вырабаў склаў 375 мільёнаў рублёў.

prakopchik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Цыгарэты пад выглядам... бульбы

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.