Вы тут

Спроба падмануць страхавую кампанію скончылася крымінальнай справай


У студзені гэтага года дырэктар аднаго з гродзенскіх каледжаў на тэрыторыі Мінскай вобласці трапіў у аварыю, з'ехаўшы ў кювет. Машына атрымала даволі сур'ёзныя тэхнічныя пашкоджанні і, адпаведна, значнай аказалася сума, неабходная для яе рамонту. І тады, каб атрымаць грашовую кампенсацыю, мужчына вырашыў абхітрыць страхавую кампанію.


Пасля прыезду дамоў саспеў іншы сцэнарый аварыі: быццам яна здарылася не на Міншчыне, а на тэрыторыі навучальнай установы. А прычынай ДТЗ быў не з'езд у кювет, а ЗІЛ-431410, за рулём якога знаходзіўся работнік гэтай навучальнай установы. Аказваецца, гэта грузавік урэзаўся ў Cіtroen C5. Дакументы аб фіктыўным здарэнні, якія не былі зафіксаваны супрацоўнікамі ДАІ, прадаставілі ў філіял Белдзяржстраха і атрымалі кампенсацыю ў памеры каля 700 рублёў.

Падман выявілі праз паўгода супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, і на цяперашні час грошы, атрыманыя махлярскім шляхам, вернуты ў страхавую кампанію. Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, у дачыненні да дырэктара і яго саўдзельніка-падначаленага завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса — «Махлярства».

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Аварыя сапраўдная і... фіктыўная

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.