Вы тут

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праверыў 18 аптэк


Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праверыў 18 аптэк і ў 11 з іх выявіў парушэнні патрабаванняў Пераліку лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці.


У асобных аптэках недзяржаўнай формы ўласнасці адсутнічалі ад 1да 54 найменняў такіх лекаў. Прычым паўсюдна прапанавалі імпартныя лекавыя сродкі альбо тыя, якія пакупнік папрасіў. А інфармацыя аб перавагах лекаў айчыннай вытворчасці не прадастаўлялася. Напрыклад, у адной з гродзенскіх аптэк на зварот па пытанні набыцця смекты і но-шпы нават не паведамілі, што ў якасці альтэрнатывы ёсць беларускія прэпараты.

Па пытаннях набыцця лекавых сродкаў і аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву можна звярнуцца на «гарачую лінію» Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці (нумары тэлефонаў у Гродне 798821, 798817).

Загаловак у газеце: Стаўка на імпарт?

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.