Вы тут

Робататэхнікі ствараюць робата HERMES


Робататэхнікі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута ствараюць робата HERMES. Гуманоідная машына рэфлекторна кіруецца чалавекам, апранутым у спецыяльны экзашкілет.


Падобную сістэму кіравання, толькі больш маштабную, вы маглі бачыць, напрыклад, у фантастычным фільме «Ціхаакіянскі рубеж». За выключэннем, мабыць, таго, што тут чалавек не сядзіць унутры робата. Ды і не для таго ў рэальнасці вядуцца падобныя распрацоўкі. Асноўнай задачай падобных робатаў у будучыні будуць выратавальныя аперацыі.

Жоаа Рамас, адзін са стваральнікаў робата, апісвае гэты праект як «спробу ўкаранення чалавечага мозгу ў робата». HERMES мае дзве нагі і дзве рукі, на кожнай з якіх па тры пальцы. Дзякуючы рэфлекторнаму кіраванню робат здольны не толькі разбураць, скажам, гіпсакардонныя сценкі, але і далікатна наліваць вам каву. Аднак галоўная інавацыя ў гэтым робаце не яго рукі, галоўнае тут — сэнсары. Каб рухі робата больш нагадвалі чалавечыя, яго сэнсары падаюць сігналы зваротнай аддачы ў экзашкілет чалавека, які ім кіруе і той можа карэкціраваць яго рухі, як гэта б зрабіў любы іншы чалавек у той ці іншай сітуацыі.

Дзякуючы такому «запазычанню» рэфлексаў робат здольны вучыцца. Кіраванне рукамі робата адбываецца дзякуючы двум убудаваным у экзашкілет кантролерам. Альберт Ванг, яшчэ адзін спецыяліст, які працуе з HERMES, кажа, што наступная версія робата будзе кіравацца чалавечымі думкамі.

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад кантролераў да думак

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.