Вы тут

Зімой трэба адрэдактаваць харчовы рацыён


Каб нармалізаваць эмацыянальны і фізічны стан у халодны час года, неабходна павялічыць фізічную актыўнасць і трымацца пэўнай сістэмы харчавання.

Паводле тыбецкай філасофіі, зімой чалавек схільны да ляноты і апатыі, арганізм становіцца больш уразлівым да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, захворванняў суставаў, назапашвання тлушчу. Каб прадухіліць непрыемнасці, трэба адрэдактаваць харчовы рацыён.


Пачніце ўжываць больш цёплых лёгкіх страў з вострым, горкім смакам, зменшыце ўжыванне салодкага, кіслага і салёнага.

У аснове меню — вараная і запечаная гародніна. Брокалі, кабачкі, грыбы, цукіні, кальрабі, брусельская капуста, спаржа, шпінат, морква, гарбуз, радыска, рэдзька, рэпа, корань сельдэрэю. Каб узмацніць сагравальныя вартасці страў і палепшыць страваванне, дабаўляйце цыбулю і часнок.

Белакачанная капуста і бульба «ахалоджваюць» страўнік, а таму іх трэба абмежаваць. Яны падыходзяць людзям з моцным страваваннем і толькі ў цёплы час года.

Мяса для зімніх страў таксама павінна валодаць «гарачымі» ўласцівасцямі. Таму лепш ужываць курыцу, бараніну, дзічыну, а свініну і ялавічыну абмяжоўваць.

Смела ешце морапрадукты.

Усё салодкае, за выключэннем мёду, не спрыяе зімоваму «настрою». Так што торты і пячэнне лепей замяніць сухафруктамі. Яны асабліва карысныя ў вараным ці замочаным выглядзе. Свежую садавіну трэба абмяжоўваць, выбіраць пры гэтым як мага больш салодкую.

Трымайце пад рукой для сваіх страў «сагравальныя» спецыі: кумін (зіру), кардамон, імбір, гваздзіку, чорны перац, шафран, мускатны арэх, кмен, карыцу, кроп. Яны неабходныя для лепшага засваення мяса і бабовых. Ужываць гэтыя прадукты лепш за ўсё на абед, з 12 да 16 гадзін, калі стрававальны «агонь» самы моцны.

Піце цёплыя напоі. Нават вада павінна быць вельмі цёплай.

Прыгатуйце імбірны адвар. Нарэжце корань імбіру саломкай, дабаўце карыцу, кардамон і гатуйце на малым агні 10 хвілін. Сцадзіце, пакладзіце мёд і лімон.

Можна і проста жаваць кавалачак імбіру пасля кожнага ўжывання ежы, запіваючы невялікай колькасцю цёплай вады.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зіма — імбірны час

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.