Вы тут

Субсідыі на квартплату пачнуць налічваць ужо з мая


Такім чынам, у краіне ўводзяцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай кампенсацыі аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Распараджэнне аб гэтым 26 студзеня падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.


Гэтым дакументам вызначаны і тэрміны ўкаранення новай сістэмы. У прыватнасці, Гродзенскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам даручана ўкараніць у арганізацыях, якія займаюцца улікам, разлікам і налічэннем платы за ЖКП і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі, аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы разлікаў за спажытыя насельніцтвам жыллёва-камунальныя і іншыя паслугі (АІС «Разлік-ЖКП») да 1 сакавіка, Брэсцкаму і Мінскаму аблвыканкамам, а таксама Мінскаму гарвыканкаму — да 1 красавіка, Віцебскаму і Гомельскаму аблвыканкамам — да 1 мая 2016 года.

Паводле гэтага распараджэння створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па налічэнні грамадзянам сёлета з 1 мая такіх безнаяўных жыллёвых субсідый на базе АІС «Разлік-ЖКП». Кіраўніком групы прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Мінжылкамгаса, Дзяржкаммаёмасці, Мінпрацы і сацабароны, Нацбанка, Мінфіна, Мінэнерга, МПЗ, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

kurkасh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.