Вы тут

У Новы год будзем з шампанскім і цукеркамі


У крамах з'явіліся новыя спецыялізаваныя секцыі па продажы асартыменту навагодняй тэматыкі. Адных толькі штучных елак у гандлёвай сетцы Мінска налічваецца каля 100 разнавіднасцей!

Кошты на сінтэтычных вечназялёных прыгажунь вагаюцца ад 60 тысяч рублёў да 5 млн — у залежнасці ад вышыні. Жывыя ж елкі на елачных базарах (іх у Мінску будзе каля 200) пачнуць прадаваць з 22 снежня, кошты на іх складуць ад 70 тысяч да 220 тысяч рублёў. Як паведаміў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей РАМАНАЎ, у гандлёвых пунктах запланаваны разнастайныя святочныя акцыі, распродажы і падарункі, праца Дзядоў Маразоў і Снягурак. Харчовыя крамы плануюць атрымаць больш за 2,5 млн бутэлек шампанскага, 10 тысяч тон кандытарскіх вырабаў і больш як 620 тысяч падарункавых набораў цукерак розных памераў і напаўнення (коштам ад 45 да 400 тысяч рублёў).

Павялічаны рэжым працы аб'ектаў гандлю. З 15 снежня 2015 года да 7 студзеня 2016-га для харчовых крам гандлёвай плошчай звыш 650 кв. м заканчэнне працы ўстаноўлена не раней за 22.00. А 25, 31 снежня і 7 студзеня крамы будуць працаваць па рэжыме рабочага дня.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.