Вы тут

XXІІ «Лістапад» — у тэле- і радыёэфіры


З 6 па 13 лістапада ў сталіцы будзе праходзіць ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Па традыцыі, адным з арганізатараў найбуйнейшага кінафоруму з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія. І ў эфіры тэле- і радыёканалаў можна будзе сачыць за аглядамі фестывальных дзён, навінамі, а таксама ўбачыць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця.

лістапад

Дэвіз сёлетняга форуму — «Асалода для вачэй», якая, паводле слоў арганізатараў, выяўляецца ў непаўторных нюансах і дэталях: драматургіі, мове кіно, гульнях святла і ценяў... Геаграфія фестывалю ў гэтым годзе ахоплівае максімальна далёкія краіны: ад Японіі, Паўднёвай Карэі, В'етнама і Малайзіі на ўсходзе, да Бразіліі, Калумбіі, Кубы і ЗША на захадзе, ад Ірана і Катара на поўдні да Ісландыі і Грэнландыі на поўначы. З кожным годам спіс папаўняецца, і гэта кажа пра тое, што фестываль жыве, развіваецца і стварае незабыўную атмасферу, у якую хочацца акунацца зноў і зноў.

За ходам падзей кінафоруму гледачы змогуць сачыць у эфіры тэле- і радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі. Так, 7 лістапада ў эфіры «Беларусь 1» у 14.30 будзе прадстаўлена тэлеверсія ўрачыстай цырымоніі адкрыцця «Лістапада-2015», якая адбудзецца ў кінатэатры «Масква». Як запэўніваюць арганізатары, мерапрыемства абяцае стаць яркім запамінальным дзействам. Адзін з сюрпрызаў, які чакае гасцей вечара, — незвычайнае відэаграфічнае рашэнне і якасная музыка. Дарэчы, сярод яркіх элементаў — шоу-аркестр Аляксандра Ліпніцкага. 14 лістапада ў той жа час галоўны канал краіны пакажа цырымонію закрыцця, вядучымі якой, як і адкрыцця фестывалю, стануць Вера Палякова і Дзяніс Паршын.

Шырока асвятляць кінафорум будзе Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі: сачыце за выпускамі «Навін», праграмай «Панарама» і праектам «Галоўны эфір» на «Беларусь 1». Гледачоў таксама чакаюць спецыяльныя выпускі праектаў «Нашы» і «Актуальнае інтэрв'ю», героямі якіх стануць знакамітыя госці фестывалю.

Асноўныя падзеі «Лістапада-2015» знойдуць адлюстраванне і ў выпусках праектаў «ТэлеРаніца» і «ПІН_КОД» на «Беларусь 2».

Тэлеканал «Беларусь 3» прадставіць увазе гледачоў тэматычныя выпускі праграмы «Калейдаскоп» са спецыяльна запрошанымі гасцямі. Напрыклад, 6 лістапада ў праекце — дырэктар праграм ігравога кіно «Лістапада» Ігар Сукманаў. 8 лістапада культуралагічны канал пакажа тэлеверсію ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю (17.35).

Асвятляць Мінскі міжнародны кінафорум будуць таксама радыёканалы медыяхолдынга. У эфіры Першага нацыянальнага канала ў рамках праграмы «Раніца з Беларускім радыё» будуць прадстаўлены «Дзённікі» фэсту. А ў праекце для дзяцей і моладзі «Адкрытая пляцоўка» гаворка пойдзе аб конкурсе «Лістападзік». Акрамя гэтага, слухачы галоўнага радыёканала краіны змогуць даведвацца пра падзеі форуму з выпускаў «Навін». Радыё «Беларусь», «Сталіца», «Культура» і «Радыус FM» таксама будуць трымаць слухачоў у курсе падзей XXІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сачыце за эфірамі любімых праектаў і перадач!

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.