Вы тут

Конкурс нацыянальных кiнашкол «Лiстапада» пройдзе па новых правiлах


Сёлета ўсе праходзяць сур'ёзнае выпрабаванне на прафесiяналiзм i ўменне прызвычайвацца да непрадказальнасцi жыцця. Эпiдэмiя каранавiруса адбiлася сур'ёзна i на кiнаiндустрыi, бо спынiла здымкi многiх праектаў, адмянiла або перанесла многiя прэм'еры i фестывалi (некаторыя, праўда, перайшлi ў анлайн), закрыла кiнатэатры i прыпынiла вучобу ў кiнашколах. I якраз уменне знайсцi ў такiх абставiнах рэсурс для развiцця i выжывання дало кiнаiндустрыi новыя фарматы, падыходы да творчасцi i камунiкацыi памiж творцамi i iх гледачамi.


Арганiзатары Мiжнароднага мiнскага кiнафестывалю «Лiстапад» таксама не засталiся ўбаку. Паколькi гэтае мерапрыемства ставiць сваёй галоўнай задачай фiксаваць самыя свежыя праявы жыцця кiно, то тут увялi новыя правiлы конкурсу нацыянальных кiнашкол. Сёлета ўдзельнiкi выпрабуюць сябе не толькi ў творчасцi, але i ў якасцi экспертаў — у ролi журы i канкурсантаў адначасова. Калi такi эксперымент прадэманструе, што галоўныя каштоўнасцi прафесiйнай супольнасцi — сумленнасць i салiдарнасць, таварыскасць i супрацоўнiцтва — падтрымлiваюць усе яго ўдзельнiкi, студэнты кiнашкол розных краiн свету, то такiя правiлы застануцца i ў будучынi.

У 2020 годзе разам з рэгулярным мiжнародным журы кiнематаграфiстаў падчас конкурсу нацыянальных кiнашкол упершыню працуе мiжнароднае студэнцкае журы, калегiяльны орган, якi складаецца з удзельнiкаў конкурсу.

Мiжнароднае журы кiнематаграфiстаў ацэньвае конкурсныя фiльмы i калегiяльным рашэннем прысуджае прыз «За найлепшы фiльм», а таксама мае права адзначыць дыпломамi фiльмы, вартыя, на iх погляд, адмысловага згадвання. Мiжнароднае студэнцкае журы ацэньвае конкурсныя фiльмы i прысуджае свой прыз «За найлепшы фiльм» (лаўрэат гэтага прыза вызначаецца па вынiках адкрытага прамога тайнага галасавання ўдзельнiкаў конкурсу).

Кожнаму ўдзельнiку, якi прадстаўляе здымачную групу конкурснага фiльма, прысвойваецца нумар, пад якiм яго голас будзе зафiксаваны i ўлiчаны. Свой голас удзельнiкi маюць права аддаць той конкурснай кiнастужцы, якая, на iх думку, вартая перамогi ў намiнацыi «За найлепшы фiльм». Аднак адна кiнастужка можа быць прадстаўлена ў галасаваннi толькi адным удзельнiкам. То-бок, колькасць галасоў раўняецца колькасцi конкурсных фiльмаў.

Калi конкурсны фiльм прадстаўляюць некалькi ўдзельнiкаў здымачнай групы, то яны павiнны вызначыць, хто з iх будзе галасаваць. Таксама будзе магчымасць прыняць калегiяльнае рашэнне, якое агучыць iх прадстаўнiк з дапамогай аднаго голасу. Разам з тым удзельнiк не можа галасаваць за свой фiльм.

Напярэдаднi галасавання адбудуцца дэбаты ўдзельнiкаў, дзе кожны зможа аргументаваць сваю пазiцыю i заклiкаць да галасавання за свой фiльм. Але за парушэннi этычных нормаў, заканадаўства i рэгламенту фестывалю ўдзельнiк можа быць пазбаўлены голасу.

Галасаванне пройдзе ў канцы апошняга конкурснага дня (пасля прагляду i абмеркавання ўсiх фiльмаў конкурснай праграмы). Яно праводзiцца анлайн (для тых, хто не змог прыехаць на фестываль) i афлайн, праз запаўненне электронных формаў i папяровых бланкаў, якiя захоўваюцца i пратакалiруюцца. У выпадку, калi некалькi фiльмаў набiраюць аднолькавую колькасць галасоў, то пераможцу вызначаць у вынiку паўторнага адкрытага прамога галасавання. Вынiкi падводзяцца на цырымонii ўзнагароджання, якая транслюецца анлайн. Па рашэннi мiжнароднага журы кiнематаграфiстаў i мiжнароднага студэнцкага журы будуць уручацца два прызы «За найлепшы фiльм». Больш падрабязна з новымi правiламi конкурсу можна азнаёмiцца на сайце фестывалю.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.