Вы тут

Сувязь з Парыжам трымаем праз Еўфрасінню Полацкую


Сён­ня ад­кры­ва­ец­ца «Куль­тур­ны цэнтр Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі»

Гэ­тым пят­ніч­ным ве­ча­рам у Па­ры­жы ад­бу­дзец­ца ад­крыц­цё «Куль­тур­на­га цэнт­ра Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі». З гэ­тай на­го­ды там ар­га­ні­за­ва­ны ве­чар, пры­све­ча­ны асвет­ні­цы бе­ла­рус­кай зям­лі Еўф­ра­сін­ні По­лац­кай, пра што ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­міў Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­вел Ла­туш­ка.

20-23

7 сту­дзе­ня, на пра­ва­слаў­нае Рас­тво, мэ­рыя 16-й акру­гі Па­ры­жа за­рэ­гіст­ра­ва­ла бе­ла­рус­кую куль­тур­ную аса­цы­я­цыю. Яна ар­га­ні­за­ва­на не толькі па іні­цы­я­ты­ве і пры пад­трым­цы Па­соль­ства Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі, але і на­шай ды­яс­па­ры — гра­ма­дзя­н, якія па­ста­ян­на жы­вуць у Фран­цыі. Цэнтр ство­ра­ны не толь­кі для «сва­іх», але і для па­пу­ля­ры­за­цыі бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ся­род фран­цуз­скай пуб­лі­кі. Па­вел Ла­туш­ка ад­зна­чае:

— Ад­крыц­цё цэнт­ра важ­нае для та­го, каб з на­шай куль­ту­рай зна­ё­мі­лі­ся ў Фран­цыі: на жаль, там пра яе ма­ла чу­лі. Та­му пра­ца Па­соль­ства на­кі­ра­ва­ная на тое, каб нас ве­да­лі, а ўжо по­тым за­вя­жуц­ца кан­так­ты, якія, я пе­ра­ка­на­ны, да­дуць плён.

На ад­крыц­цё бе­ла­рус­ка­га куль­тур­на­га цэнт­ра ў Па­рыж спе­цы­яль­на пры­быў наш пісь­мен­нік Ана­толь Бу­тэ­віч.  Экс­па­на­ты з на­цы­я­наль­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка ў По­лац­ку, пры­све­ча­ныя Еўф­ра­сін­ні, так­са­ма ча­со­ва да­стаў­ле­ны ў фран­цуз­скую ста­лі­цу і ця­пер там да­ступ­ныя для пра­гля­ду.

Тое, ці змо­гуць уба­чыць бе­ла­ру­сы фран­цуз­скія шэ­дэў­ры, па­ка­жа час. Ад­нак на­шым Па­соль­ствам у Фран­цыі ўжо рых­ту­ец­ца шэ­раг пра­ек­таў з буй­ны­мі фран­цуз­скі­мі му­зея­мі. Маг­чы­ма, удас­ца за­клю­чыць па­гад­нен­не са сла­ву­тым д'Ар­сэ — му­зе­ем, вя­до­мым сва­і­мі ка­лек­цы­я­мі ім­прэ­сі­я­ніс­таў: Ма­нэ, Рэ­ну­а­ра, Лат­рэ­ка, Га­ге­на, Дэ­га. Ён ува­хо­дзіць у трой­ку са­мых вя­до­мых му­зе­яў Фран­цыі і з'яў­ля­ец­ца па­пу­ляр­ным ва ўсім све­це.

На пы­тан­не, ці апа­ноў­вае на­ша­га Па­сла ча­сам ту­га па Ра­дзі­ме, ён ад­ка­заў:

— Я пра­фе­сій­ны дып­ла­мат і, зра­зу­ме­ла, ка­лі прый­шоў на пер­шае пра­цоў­нае мес­ца ў Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў, ду­маў, што бу­ду пра­ца­ваць за мя­жой. Псі­ха­ла­гіч­на я быў на­стро­е­ны на гэ­та. Але, ска­жу шчы­ра, пер­шы год жыц­ця ў Па­ры­жы быў да­во­лі цяж­кім. Бо Вар­ша­ва ці Бе­ла­сток, у якіх я пра­ца­ваў ра­ней, зна­хо­дзяц­ца бліз­ка ад до­му. І па­ля­кі ўсё-та­кі сла­вя­не — на­род, які ляг­чэй зра­зу­мець. А Фран­цыя да­лё­ка, і лю­дзі там ін­шыя. Але не на гэ­та па­ві­нен звяр­таць ува­гу дып­ла­мат. Яму трэ­ба ду­маць пра тое, што ён па­ві­нен зра­біць, каб па­між дзвю­ма кра­і­на­мі бы­ло больш су­вя­зяў.

Пра тое, што та­кія су­вя­зі, дзя­ку­ю­чы плён­най пра­цы Па­сла, у нас ужо ёсць, свед­чаць ме­ра­пры­ем­ствы, якія на мі­ну­лым тыд­ні прай­шлі ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы: ад­быў­ся пер­шы бе­ла­рус­ка-фран­цуз­скі біз­нес-фо­рум. У Мінск пры­ля­та­лі 50 фран­цуз­скіх біз­нес­ме­наў, на­шу кра­і­ну на ім прад­стаў­ля­лі 100 ча­ла­век. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся са­мыя роз­ныя на­кі­рун­кі маг­чы­ма­га су­пра­цоў­ніц­тва: энер­ге­ты­ка, транс­парт, сель­ская гас­па­дар­ка, хар­чо­вая пра­мыс­ло­васць, энер­га­збе­ра­га­ю­чыя тэх­на­ло­гіі. Павел Ла­туш­ка за­ўва­жае:

— Фран­цуз­скія кам­па­ніі за­ці­ка­ві­лі­ся на­мі, бо за 2 га­ды ма­ёй пра­цы ў Па­ры­жы мы пра­вя­лі 18 прэ­зен­та­цый маг­чы­мас­цяў эка­на­міч­на­га і ін­вес­ты­цый­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з Бе­ла­рус­сю, якія на­ве­да­лі 450 там­тэй­шых кам­па­ній. І гэ­та дае плён. Дня­мі ад­бы­ло­ся пер­шае між­ура­да­вае па­ся­джэн­не су­мес­най бе­ла­рус­ка-фран­цуз­скай ка­мі­сіі па эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве. Ад­па­вед­нае па­гад­нен­не бы­ло пад­пі­са­на ў каст­рыч­ні­ку ў Па­ры­жы пад­час ві­зі­ту ту­ды бе­ла­рус­ка­га ві­цэ-прэм'­е­ра Пят­ра Пра­ка­по­ві­ча. Мы 20 га­доў да­ма­га­лі­ся і ча­ка­лі гэ­та­га. Та­кая па­дзея ста­ла для нас важ­ным сіг­на­лам: Фран­цыя дэ­ман­струе нам сваю за­ці­каў­ле­насць раз­ві­ваць больш цес­ныя, ак­тыў­ныя ад­но­сі­ны як у сфе­ры эка­но­мі­кі, так і ў сфе­ры куль­ту­ры.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.