Вы тут

Светлыя знакі сяброўства


У Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да» па­ба­чы­ла свет се­рыя кніг кітайскіх паэтаў на беларускай мове

У се­рыі кніг «свет­лыя зна­кі: паэ­ты кі­тая» ча­ты­ры паэ­тыч­ныя збор­ні­кі прад­стаў­ля­юць мас­та­коў сло­ва роз­ных ча­сін — Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ці­на. У кні­гах па­да­дзе­ны і пе­ра­кла­ды, зроб­ле­ныя ў роз­ныя дзе­ся­ці­год­дзі — Ула­дзі­мі­рам Ду­боў­кам і Ры­го­рам Ба­ра­ду­лі­ным, а ў най­блі­жэй­шы час — Мі­ко­лам Мят­ліц­кім, Тац­ця­най Сі­вец, Раг­не­дам Ма­ла­хоў­скім, На­ву­мам Галь­пя­ро­ві­чам. Над пад­рых­тоў­кай се­рыі да дру­ку пра­ца­ваў аў­та­ры­тэт­ны між­на­род­ны са­вет (акра­мя бе­ла­рус­ка­га бо­ку ў склад яго ўвай­шлі пе­ра­клад­чы­кі і паэ­ты з Азер­бай­джа­на і Кі­тая — Чын­гіз Алі аглу і Гао Ман). Сам твор­чы пра­ект на­ступ­ным чы­нам пра­ка­мен­ці­ра­ваў кі­тай­скі пісь­мен­нік Гао Ман (на­ра­джэн­нем з 1926 го­да, ён яшчэ на­пры­кан­цы 1950-х гг. пе­ра­клаў кні­гу вер­шаў Мак­сі­ма Тан­ка на кі­тай­скую мо­ву):

4-31

— За­ду­ма­ны і част­ко­ва рэа­лі­за­ва­ны бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі пра­ект, пры­знац­ца, ураж­вае. Гэ­та як свое­асаб­лі­вы рэ­не­санс ці, дак­лад­ней, уз­лёт у кі­тай­ска-бе­ла­рус­кіх мас­тац­кіх і лі­та­ра­тур­ных ста­сун­ках. Но­выя пе­ра­кла­ды ў да­да­так да ра­ней­шых да­зва­ля­юць га­ва­рыць пра ства­рэн­не шко­лы бе­ла­рус­ка­га мас­тац­ка­га пе­ра­кла­ду ў звяз­цы з кі­тай­скай лі­та­ра­ту­рай. Я ві­таю бе­ла­рус­кіх сяб­роў у су­вя­зі з та­кой пра­цай! І вель­мі спа­дзя­ю­ся, што по­руч з ува­гай да кла­січ­най лі­та­ра­ту­ры та­кая ж ці­ка­васць бу­дзе пра­яў­ле­на да су­час­най паэ­зіі і про­зы. Кі­таю ёсць што па­ка­заць і рас­ка­заць све­ту. І ві­даць па ўсім, што ў бе­ла­рус­кай мо­ве іс­нуе ўвесь ар­се­нал маг­чы­мых мас­тац­кіх срод­каў здзейс­ніць гэ­ты па­каз і гэ­тае ад­люст­ра­ван­не.

Ад­на з укла­даль­ніц се­рыі — рэ­дак­тар Воль­га Аляк­се­е­ва пад­крэс­лі­вае, што, дзя­ку­ю­чы ра­бо­це над кні­га­мі з пра­ек­та «Свет­лыя зна­кі: паэ­ты Кі­тая», ёй нашмат бо­лей ад­крыў­ся Кі­тай, яго куль­ту­ра і лі­та­ра­ту­ра. «Ве­ру, што се­рыя пра­доў­жыць сваё іс­на­ван­не, — га­во­рыць Воль­га Аляк­се­е­ва. — Ве­даю, што пе­ра­клад­чыц­кая пра­ца ўдзель­ні­ка­мі пра­ек­та пра­цяг­ва­ец­ца. Ду­маю, што бу­дзе ў се­рыі з ча­сам прад­стаў­ле­на і су­час­ная паэ­зія. Вель­мі ха­це­ла­ся б уба­чыць і бе­ла­рус­кія кні­гі Цюй Юа­ня — пер­ша­га вя­до­ма­га паэ­та Кі­тая, ге­ні­яль­най паэ­тэ­сы Лі Цінь­чжаа. Да­рэ­чы, да за­сва­ен­ня іх спад­чы­ны ўжо пад­сту­пі­лі­ся на­шы паэ­ты...»

Іе­рог­лі­фы, што азна­ча­юць у пе­ра­кла­дзе «свет­лыя зна­кі», ста­но­вяц­ца пра­вад­ні­ка­мі сяб­роў­ства дзвюх яр­кіх і ба­га­тых лі­та­ра­тур — кі­тай­скай і бе­ла­рус­кай. На­га­да­ем, што ў роз­ныя га­ды ў Пе­кі­не і ін­шых га­ра­дах Пад­ня­бес­най бы­лі вы­да­дзе­ны кні­гі бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў: Ян­кі Ку­па­лы, Ар­ка­дзя Ку­ля­шо­ва, Іва­на Ша­мя­кі­на (ка­ля дзе­ся­ці яго ра­ма­наў і апо­вес­цяў!), Пет­ру­ся Броў­кі, Ян­кі Маў­ра, Кан­дра­та Кра­пі­вы, Ва­сі­ля Бы­ка­ва, Свят­ла­ны Алек­сі­е­віч...

Па­вел Аль­со­вы.

4-304-294-284-27

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.