Вы тут

Каб школа не адстала ад жыцця


Як зра­біць змест на­ву­чан­ня больш прак­ты­ка­а­ры­ен­та­ва­ным і вы­пус­ціць у жыц­цё кан­ку­рэн­та­здоль­нае па­ка­лен­не? Якой па­він­на быць ІІІ сту­пень шко­лы? Ча­му ва ўста­но­вах аду­ка­цыі не гу­чыць род­ная мо­ва? Як дэ­бю­ра­кра­ты­за­ваць ра­бо­ту шко­лы і змен­шыць па­пя­ро­вую на­груз­ку на пе­да­го­гаў? Як па­вы­сіць прэ­стыж пра­цы на­стаў­ні­ка? Гэ­тыя і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні аб­мяр­коў­ва­лі­ся на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе сіс­тэ­мы аду­ка­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. На­ра­да ад­бы­ла­ся на ба­зе 20‑й ся­рэд­няй шко­лы г. Ба­ры­са­ва, а да ўдзе­лу ў дыс­ку­сіі бы­лі за­про­ша­ны як кі­раў­ні­кі сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, так і пе­да­го­гі-прак­ты­кі, фі­на­ліс­ты і пе­ра­мож­цы апош­ня­га і па­пя­рэд­ніх кон­кур­саў «На­стаў­нік го­да Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь».

12-32

12-32

 

Сён­ня і заўт­ра

—На жаль, але мы ў апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі не­каль­кі са­ма­за­спа­ко­і­лі­ся, і на­ша шко­ла ўсё            больш не­бяс­печ­на па­чы­нае ад­ста­ваць ад жыц­ця, а ўсе спро­бы про­ці­ста­яць гэ­та­му зво­дзяц­ца пе­ра­важ­на да за­круч­ван­ня га­ек, да да­лей­шай бю­ра­кра­ты­за­цыі шко­лы, усё боль­шай рэг­ла­мен­та­цыі дзей­нас­ці як кі­раў­ні­коў на­ву­чаль­ных уста­ноў, так і на­стаў­ні­каў, — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі з удзель­ні­ка­мі на­ра­ды кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы, ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь ТО­ЗІК.— І вы­нік атрым­лі­ва­ец­ца з дак­лад­нас­цю да на­ад­ва­рот — сі­ту­а­цыя яшчэ больш ус­клад­ня­ец­ца: са шко­лы сы­хо­дзяць іні­цы­я­ты­ва, сы­хо­дзяць та­ле­на­ві­тыя на­стаў­ні­кі, пра­цяг­вае зні­жац­ца якасць аду­ка­цыі, а шко­лай па­чы­на­юць ка­ман­да­ваць усе за­пар: і Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, і МНС, і сан­стан­цыя, і ін­шыя… Мы па­він­ны пра­па­на­ваць ра­шэн­ні, якія «раз­ня­во­лі­лі» б шко­лу, да­зво­лі­лі рых­та­ваць аду­ка­ва­ных лю­дзей, якія змо­гуць за­бяс­пе­чыць на­шай кра­і­не мес­ца ся­род са­мых па­спя­хо­вых кра­ін све­ту. Якая шко­ла сён­ня — та­кая кра­і­на заўт­ра.

Лі­чу, што мы маг­лі б не­ад­клад­на дэ­бю­ра­кра­ты­за­ваць шко­лу і за­ба­ра­ніць умеш­вац­ца ў ву­чэб­ны пра­цэс. Мы мо­жам за­ка­на­даў­ча ўста­на­віць мі­ні­мум да­ку­мен­таў, якія па­ві­нен вес­ці на­стаў­нік, клас­ны кі­раў­нік і ад­мі­ніст­ра­цыя шко­лы. Мы маг­лі б не­ад­клад­на за­ба­ра­ніць роз­ныя раз­на­рад­кі і спра­ва­зда­чы кштал­ту пад­піс­кі на га­зе­ты і ча­со­пі­сы. Трэ­ба за­ба­ра­ніць пры­му­со­вае на­вед­ван­не школь­ні­ка­мі спар­тыў­ных і ві­до­вішч­ных ме­ра­пры­ем­стваў праз за­дзей­ні­чан­не ад­мі­ніст­ра­цый­на­га рэ­сур­су. А зні­маць дзя­цей з уро­каў, я лі­чу, уво­гу­ле мож­на толь­кі ў над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі. І я пра­па­на­ваў бы ра­біць гэ­та толь­кі з да­зво­лу мі­ніст­ра аду­ка­цыі, на­ват ка­лі раз­мо­ва ідзе пра ад­да­ле­ную сель­скую шко­лу.

Су­свет­ная куль­ту­ра і ма­тэ­ма­ты­ка

Праб­ле­ма ну­мар адзін — зні­жэн­не ўзроў­ню пад­рых­тоў­кі вуч­няў па дак­лад­ных на­ву­ках і якасць аду­ка­цыі, якая не ад­па­вя­дае су­час­ным па­тра­ба­ван­ням.

На­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­сіль БУД­КЕ­ВІЧ кан­ста­та­ваў іс­на­ван­не не­да­хо­паў у ву­чэб­ных пра­гра­мах і пла­нах, не­дас­ка­на­ласць пад­руч­ні­каў і пра­бе­лы ў кад­рах: дэ­фі­цыт на­стаў­ні­каў ма­тэ­ма­ты­кі, фі­зі­кі, хі­міі, бія­ло­гіі і не заў­сё­ды вы­со­кі ква­лі­фі­ка­цый­ны ўзро­вень на­стаў­ні­каў-прад­мет­ні­каў.

—Ма­тэ­ры­ял мы сён­ня вы­ву­ча­ем той жа, што і 20–30 га­доў та­му, але коль­касць уро­каў ма­тэ­ма­ты­кі ў ты­дзень ска­ра­ці­ла­ся ў 1,5 ра­за, — па­дзя­лі­ла­ся сва­ім мер­ка­ван­нем на­стаў­ні­ца ма­тэ­ма­ты­кі з 23‑га­до­вым ста­жам 20‑й ся­рэд­няй шко­лы г. Ба­ры­са­ва Фа­і­на ЯНУ­ШЭЎ­СКАЯ.— Ра­ней на ма­тэ­ма­ты­ку ад­во­дзі­лі­ся 6 га­дзін у ты­дзень, за­тым 5, а ця­пер 4. Гэ­та зна­чыць, што прак­тыч­на на кож­ным уро­ку вы­ву­ча­ец­ца но­вая тэ­ма. Пас­ля пра­вя­дзен­ня кант­роль­най на ра­бо­ту над па­мыл­ка­мі ча­су не пра­ду­гле­джа­на. Вуч­ні вы­му­ша­ны ў па­ско­ра­ным тэм­пе «ўбі­раць» у ся­бе ве­ды, бо на тры­ва­лае іх за­сва­ен­не і за­ма­ца­ван­не ма­тэ­ры­я­лаў ча­су ў пра­гра­ме ня­ма.

—Па ма­тэ­ма­ты­цы ў нас на 245 га­дзін менш, чым у Ра­сіі. А гэ­та, між ін­шым, ба­за­вы прад­мет для жыц­ця ўво­гу­ле, — пад­крэс­ліў Ана­толь То­зік. — У нас жа як атры­ма­ла­ся: ка­лі пе­ра­хо­дзі­лі на 12‑год­ку, вы­зва­лі­лі ад уро­каў су­бо­ту. А ка­лі вяр­ну­лі­ся да 11‑га­до­вай ся­рэд­няй шко­лы, су­бо­ты так і за­ста­лі­ся сва­бод­ны­мі ад уро­каў. Мы ка­жам, што на­шы дзе­ці пе­ра­гру­жа­ны, і пры­бі­ра­ем са школь­най пра­гра­мы та­кі важ­ны прад­мет, як «Ай­чын­ная і су­свет­ная мас­тац­кая куль­ту­ра». А сён­ня на­зі­ра­ем, як імк­лі­ва зні­жа­ец­ца агуль­ны ўзро­вень куль­ту­ры ма­ла­дых лю­дзей… Мяр­кую, што трэ­ба вяр­нуць у шко­лу гэ­ты прад­мет.

Ву­чэб­ная су­бо­та?

Ва­сіль Буд­ке­віч лі­чыць, што не­аб­ход­на пе­ра­гле­дзець ты­па­вы план агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі і па­вя­лі­чыць коль­касць га­дзін на вы­ву­чэн­не ма­тэ­ма­ты­кі і прад­ме­таў пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­ва­га цык­ла. Але за кошт ча­го мож­на гэ­та зра­біць, ка­лі не за­дзей­ні­чаць су­бо­ту і не пад­аў­жаць на­ву­чаль­ны год? Ана­толь То­зік па­ці­ка­віў­ся мер­ка­ван­нем пе­да­го­гаў на­конт мэ­та­згод­нас­ці ска­ра­чэн­ня лет­ніх ка­ні­кул:

—Не ўсім спа­да­ба­ец­ца, што я ска­жу, але ў на­шай кра­і­не вель­мі ка­рот­кі на­ву­чаль­ны год — 165 дзён. У еў­ра­пей­скіх кра­і­нах школь­ні­кі ву­чац­ца на пра­ця­гу го­да 230 дзён, у кра­і­нах Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі — 230–265 дзён. Між ін­шым у боль­шас­ці гэ­тых кра­ін — 12‑га­до­вая ся­рэд­няя аду­ка­цыя і на­ват 13‑га­до­вая. Ка­лі ў кра­і­нах Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі на пра­ця­гу ўсіх га­доў на­ву­чан­ня ў шко­ле дзе­ці ву­чац­ца 3120 дзён, то ў Бе­ла­ру­сі — 1815. Амаль удвая менш! Акра­мя та­го, у нас дзей­ні­чае яшчэ і аб­ме­жа­ван­не на коль­касць уро­каў…

На дум­ку пе­да­го­гаў, за­дзей­ні­чаць пад ву­чо­бу пер­шы лет­ні ме­сяц на­ў-
рад ці атры­ма­ец­ца. Пры­чын шмат: пра­вя­дзен­не азда­раў­лен­чай кам­па­ніі, 56‑дзён­ны вод­пуск у пе­да­го­гаў, не­аб­ход­насць пад­рых­та­ваць да но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да шко­лу і ка­бі­не­ты… А вось вяр­тан­не су­бо­ты ў школь­ны рас­клад мно­гія рас­цэнь­ва­юць ста­ноў­ча. Сва­бод­ную ад уро­каў су­бо­ту пра­па­ну­ец­ца па­кі­нуць толь­кі ў па­чат­ко­вай шко­ле і для вуч­няў 5‑х кла­саў, па­коль­кі гэ­та год адап­та­цыі ма­лод­шых школь­ні­каў да но­вых па­тра­ба­ван­няў.

Стар­шая шко­ла — не для кож­на­га

Яшчэ адзін дыс­ку­сій­ны мо­мант — увя­дзен­не па­ро­га пры ад­бо­ры вуч­няў у стар­шую шко­лу.

—Па вы­ні­ках рэс­пуб­лі­кан­ска­га ма­ні­то­рын­гу, 77% пе­да­го­гаў і 65% баць­коў лі­чаць маг­чы­мым увя­дзен­не аб­ме­жа­ван­няў пры пры­ёме на­ву­чэн­цаў у 10‑ы клас, — па­ве­да­мі­ла ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га ін­сты­ту­та аду­ка­цыі Ра­і­са СІ­ДА­РЭН­КА.— Пе­ра­ход да на­ступ­най сту­пе­ні аду­ка­цыі мэ­та­згод­на ра­біць на асно­ве не­за­леж­най вы­ні­ко­вай атэс­та­цыі. Да па­доб­най прак­ты­кі па­сту­по­ва пе­ра­хо­дзяць у су­сед­ніх дзяр­жа­вах. У пры­ват­нас­ці, у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ўво­дзіц­ца аба­вяз­ко­вая дзяр­жаў­ная вы­ні­ко­вая атэс­та­цыя дзе­вя­ці­клас­ні­каў, якая ажыц­цяў­ля­ец­ца на не­за­леж­най асно­ве.

У ця­пе­раш­ніх вы­пуск­ных эк­за­ме­нах за курс ба­за­вай шко­лы, якія пра­во-
д­зяць «свае» на­стаў­ні­кі, ні­хто сэн­су не ба­чыць. Але ёсць і ін­шая пра­па­но­ва — да­пус­каць у 10‑ы клас вуч­няў згод­на з ся­рэд­нім ба­лам па­свед­чан­ня аб агуль­най ба­за­вай аду­ка­цыі. Ся­рэд­ні бал па­свед­чан­ня па­ві­нен быць не ні­жэй за 6 ба­лаў, а ад­зна­кі па про­філь­ных дыс­цып­лі­нах — не ні­жэй за 7 ба­лаў.

Уз­нік­ла пы­тан­не: як быць у та­кім ра­зе з гім­на­зіс­та­мі, якія ўжо зда­ва­лі іс­пы­ты пры па­ступ­лен­ні ў гім­на­зію? Ці ар­га­ні­зоў­ваць для іх да­дат­ко­вы до­пуск у 10‑ы клас?

—Ня­ма ні­я­кай га­ран­тыі, што ву­чань, які доб­ра ву­чыў­ся ў 5‑м кла­се, бу­дзе так­са­ма доб­ра ву­чыц­ца і ў 9‑м, — па­дзя­лі­ла­ся сва­і­мі дум­ка­мі на­стаў­ні­ца бія­ло­гіі Смар­гон­скай гім­на­зіі, пе­ра­мож­ца Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «На­стаў­нік го­да —2006» Іры­на КЛЯ­ВЕЦ. — Ка­лі мы ка­жам пра трэ­цюю сту­пень як пра ака­дэ­міч­ную, як пра пад­рых­тоў­ку да на­ву­чан­ня ў ВНУ, то на стар­шую сту­пень гім­на­зіі па­він­ны трап­ляць толь­кі тыя вуч­ні, якія здоль­ны пра­ца­ваць і за­свой­ваць яе пра­гра­му. Па ма­іх на­зі­ран­нях, гэ­та пры­клад­на 50 пра­цэн­таў. Ас­тат­нія 50 пра­цэн­таў гім­на­зіс­таў пе­да­го­гі спра­бу­юць штуч­на пад­цяг­нуць і па­ста­віць ім тую ад­зна­ку, якую ха­це­ла б ба­чыць ад­мі­ніст­ра­цыя. Ад­мі­ніст­ра­цыя і ад­дзел аду­ка­цыі за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб быў ней­кі пры­стой­ны ся­рэд­ні бал, а за­лож­ні­кам сі­ту­а­цыі аказ­ва­ец­ца пе­да­гог. Ка­лі ву­чань ве­дае на «5», а атрым­лі­вае «7», то гэ­та яго вель­мі раз­бэшч­вае і пры­ні­жае на­стаў­ні­ка, які ха­цеў бы ацэнь­ваць адэ­кват­на.

У вы­ні­ку ў нас склад­ва­ец­ца за­ган­ная сіс­тэ­ма: да 11‑га кла­са мы атрым­лі­ва­ем пры­стой­ны ўмоў­ны ся­рэд­ні бал, але за­тым на­шы вуч­ні спра­бу­юць зда­ваць ЦТ, атрым­лі­ва­юць мі­ні­маль­ны бал і ідуць з гэ­тым ба­лам у ВНУ.

Ад­зна­кі за­мест «зо­ра­чак»

Пе­ра­ход на про­філь­нае на­ву­чан­не на стар­шай сту­пе­ні шко­лы — гэ­та ўжо, так бы мо­віць, вы­ра­ша­нае пы­тан­не. На­цы­я­наль­ны ін­сты­тут аду­ка­цыі пра­па­нуе ча­ты­ры про­фі­лі: гу­ма­ні­тар­ны, пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­вы, са­цы­я­куль­тур­ны і тэх­ні­ка-тэх­на­ла­гіч­ны. Да сло­ва, больш за па­ло­ву апы­та­ных баць­коў і пе­да­го­гаў (54% і 56% ад­па­вед­на) па­дзя­ля­юць дум­ку пра тое, што про­філь­нае на­ву­чан­не ў стар­шых кла­сах мо­жа стаць аль­тэр­на­ты­вай рэ­пе­ты­тар­ству.

Ра­і­са Сі­да­рэн­ка звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што перш чым пе­ра­хо­дзіць на про­філь­нае на­ву­чан­не, кож­най на­ву­чаль­най ўста­но­ве трэ­ба дас­ка­на­ла пра­ана­лі­за­ваць, ці мо­гуць там быць за­бяс­пе­ча­ны ўмо­вы для гэ­та­га. У пер­шую чар­гу — на­яў­насць вы­со­ка­пра­фе­сій­ных пе­да­га­гіч­ных кад­раў, здоль­ных рэа­лі­зоў­ваць пра­гра­му про­філь­на­га на­ву­чан­ня, су­час­ная ву­чэб­на-ма­тэ­ры­яль­ная ба­за, ву­чэб­на-ме­та­дыч­нае су­пра­ва­джэн­не. На­ту­раль­на, што на пе­ра­ход­ным эта­пе агуль­на­аду­ка­цый­ныя кла­сы за­ха­ва­юц­ца.

На па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы бы­ло ўзня­та і пы­тан­не без­ад­зна­ка­ва­га на­ву­чан­ня ў па­чат­ко­вай шко­ле. Амаль усе пры­сут­ныя сыш­лі­ся ў мер­ка­ван­ні, што ад­зна­кі трэ­ба вяр­таць.

—Без вы­стаў­лен­ня ад­зна­кі ў дзён­нік цяж­ка рас­тлу­ма­чыць баць­кам, на якім уз­роў­ні раз­віц­ця зна­хо­дзіц­ца іх дзі­ця. Акра­мя та­го, пры без­ад­зна­ка­вым на­ву­чан­ні да­ку­мен­та­цыя для вя­дзен­ня на­стаў­ні­ка­мі па­вя­ліч­ва­ец­ца на па­ра­дак. Акра­мя клас­на­га жур­на­ла, на­стаў­нік за­паў­няе яшчэ адзін жур­нал сіс­тэ­ма­тыч­на­га ўлі­ку ве­даў, умен­няў і на­вы­каў, — ка­жа на­стаў­ні­ца па­чат­ко­вых кла­саў Ба­ры­саў­скай ся­рэд­няй шко­лы № 20 Свят­ла­на БЯ­ЛОЦ­КАЯ.— Я лі­чу, што ад­сут­насць ад­зна­кі па вы­яў­лен­чым мас­тац­тве, пра­цоў­ным на­ву­чан­ні, фі­зіч­най куль­ту­ры, му­зы­цы зні­жае ў дзі­ця­ці імк­нен­не пры­клас­ці на­ма­ган­ні для да­сяг­нен­ня вы­ні­ку на­ву­чан­ня, губ­ля­ец­ца ін­та­рэс да прад­ме­та. Мэ­та­згод­на бы­ло б вы­ка­рыс­тоў­ваць без­ад­зна­ка­вае на­ву­чан­не толь­кі ў пер­шым кла­се, а з дру­го­га кла­са вы­ка­рыс­тоў­ваць ад­зна­кі.

Праблема для вырашэння

Ана­толь То­зік вы­ка­заў за­кла­по­ча­насць ста­нам бе­ла­рус­кай мо­вы ў на­шых шко­лах:

—Мяр­кую, гэ­та да­стат­ко­ва сур'­ёз­ная праб­ле­ма. Пой­дзе бе­ла­рус­кая мо­ва са шко­лы — яна пой­дзе і з на­цыі. І на­цыя пе­ра­ўтво­рыц­ца ў на­сель­ніц­тва. Апош­нім ча­сам на гэ­та не­каль­кі ра­зоў звяр­таў ува­гу і кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Я лі­чу, што трэ­ба аба­вяз­ко­ва зда­ваць і бе­ла­рус­кую, і рус­кую мо­ву, а не пра­да­стаў­ляць вы­пуск­ні­кам і абі­ту­ры­ен­там вы­бар, як гэ­та ро­біц­ца за­раз. Маг­чы­масць вы­ба­ру як­раз і пры­вя­ла да та­го, што на ЦТ бе­ла­рус­кую мо­ву ў апош­ні год зда­ва­лі толь­кі 15% ад агуль­най коль­кас­ці абі­ту­ры­ен­таў. Ка­лі так пой­дзе і да­лей, то Бе­ла­русь мо­жа ака­зац­ца на­цы­яй, якая доб­ра­ах­вот­на ад­мо­ві­ла­ся ад на­цы­я­наль­най мо­вы і стра­ці­ла яе. А як мож­на зра­зу­мець, што гіс­то­рыя Бе­ла­ру­сі вы­кла­да­ец­ца ў нас на рус­кай мо­ве? Я лі­чу, што гра­ма­дзя­нін Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, які мае ся­рэд­нюю і ба­за­вую аду­ка­цыю, па­ві­нен ва­ло­даць дзвю­ма дзяр­жаў­ны­мі мо­ва­мі ў роў­най сту­пе­ні. Трэ­ба лік­ві­да­ваць раз­дзя­лен­не школ на бе­ла­рус­ка­моў­ныя і рус­ка­моў­ныя. Гэ­та ўсё на­шы бе­ла­рус­кія шко­лы, та­му там па­він­ны пры­сут­ні­чаць у роў­най сту­пе­ні і бе­ла­рус­кая, і рус­кая мо­вы. На­ша бя­да ўжо на­ват не ў тым, што дзе­ці не мо­гуць ці не жа­да­юць раз­маў­ляць на бе­ла­рус­кай мо­ве. Сі­ту­а­цыя на­шмат гор­шая: яны ўжо стра­ці­лі здоль­насць да бе­ла­рус­ка­га вы­маў­лен­ня, якая за­клад­ва­ец­ца ў ран­нім дзя­цін­стве. Яны не чу­юць бе­ла­рус­кай мо­вы…

На па­ся­джэн­ні пра­гу­ча­ла дум­ка, што бе­ла­рус­кая мо­ва ста­ла для мно­гіх амаль што за­меж­най, та­му па­ды­хо­дзіць да яе вы­кла­дан­ня трэ­ба як да вы­кла­дан­ня за­меж­най мо­вы і дзя­ліць у па­чат­ко­вай шко­ле кла­сы на мен­шыя гру­пы. А бе­ла­рус­ка­моў­нае ася­род­дзе трэ­ба ства­раць яшчэ ў да­школь­ных уста­но­вах аду­ка­цыі.

—Для па­шы­рэн­ня сфе­ры вы­ка­ры­стан­ня бе­ла­рус­кай мо­вы ў аду­ка­цый­ным пра­цэ­се трэ­ба за­бяс­пе­чыць вы­кла­дан­не гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі і геа­гра­фіі Бе­ла­ру­сі на бе­ла­рус­кай мо­ве, — пра­па­на­ваў Ва­сіль Буд­ке­віч. — За­бяс­пе­чыць пад­рых­тоў­ку і вы­дан­не ін­струк­тыў­на-ме­та­дыч­ных ліс­тоў, ка­лян­дар­на-тэ­ма­тыч­нае пла­на­ван­не па кож­ным з гэ­тых ву­чэб­ных прад­ме­таў, кон­тур­ных карт і ат­ла­саў, ра­бо­чых сшыт­каў на дзвюх дзяр­жаў­ных мо­вах — бе­ла­рус­кай і рус­кай. І, га­лоў­нае, за­бяс­пе­чыць вы­ву­чэн­не бе­ла­рус­кай і рус­кай моў у па­чат­ко­вай шко­ле ў роў­ным аб'­ёме ву­чэб­ных га­дзін.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Мінск — Ба­ры­саў — Мінск

Якія яшчэ пра­па­но­вы пра­гу­ча­лі на па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы:

—зра­біць ды­рэк­та­раў уста­ноў аду­ка­цыі дзяр­жаў­ны­мі слу­жа­чы­мі;

—увес­ці льгот­нае крэ­ды­та­ван­не бу­даў­ніц­тва жыл­ля для пе­да­го­гаў або ўвес­ці для пе­да­го­гаў іль­гот­ную іпа­тэ­ку (у Ра­сіі прак­ты­ку­ец­ца іпа­тэ­ка для пе­да­го­гаў тэр­мі­нам на 10 га­доў, што да­зва­ляе ўтры­маць у га­лі­не спе­цы­я­ліс­таў);

—вы­дзя­ляць для пе­да­го­гаў іль­гот­ныя пу­цёў­кі для са­на­тор­на-ку­рорт­на­га азда­раў­лен­ня хоць бы раз на тры га­ды;

—па­вя­лі­чыць апла­ту клас­на­га кі­раў­ніц­тва да па­ло­вы стаў­кі;

—па­вя­лі­чыць апла­ту за пра­вер­ку сшыт­каў і ды­фе­рэн­цы­я­ваць яе ў за­леж­нас­ці ад на­паў­няль­нас­ці кла­са (за­раз аплач­ва­юц­ца мак­сі­мум 2 га­дзі­ны та­кой ра­бо­ты ў ты­дзень; та­кім чы­нам, на пра­вер­ку ад­на­го сшыт­ка на­стаў­ні­ку да­ец­ца ад 25 да 40 се­кунд);

—уста­на­віць па­ро­га­вы бал для за­лі­чэн­ня ў гім­на­зію — не менш як 45;

—пра­во­дзіць кон­курс на ва­кант­ныя мес­цы пе­да­го­гаў у гім­на­зіі;

—пе­ра­гле­дзець змест леп­шых са­вец­кіх пад­руч­ні­каў на прад­мет іх адап­та­цыі да су­час­ных умоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.