Вы тут

«Сыр­ні­кі»  як фес­ты­валь­ная ва­лю­та


На руч­нік, скульп­ту­ры, кар­ці­ны і на­ват за­мак з сы­ру мож­на бы­ло па­дзі­віц­ца ў Грод­не

Ста­но­віц­ца ўжо тра­ды­цы­яй, што ў гро­дзен­скім пар­ку імя Жа­на Эма­ну­э­ля Жы­лі­бе­ра га­лоў­най «дзе­ю­чай асо­бай» з'яў­ля­ец­ца сыр. Гэ­та ад­бы­ва­ец­ца пад­час фес­ты­ва­лю, які збі­рае ра­зам яго вы­твор­цаў (сё­ле­та — сы­ра­ва­раў з Грод­на, Шчу­чы­на, На­ва­груд­ка, Лі­ды, Ашмян, Лю­ба­ні) і спа­жыў­цоў.

 

На­пя­рэ­дад­ні ў гро­дзен­скім ААТ «Ма­лоч­ны свет» ад­бы­лі­ся пра­фе­сій­ная дэ­гус­та­цыя і кон­курс якас­ці сыр­най пра­дук­цыі. А ўжо на фес­ты­ва­лі пра­хо­дзі­ла дэ­гус­та­цыя на­род­ная: лю­дзям пра­па­на­ва­лі па­каш­та­ваць роз­ныя ка­ва­лач­кі сы­ру і яны, не ве­да­ю­чы на­зваў, вы­зна­ча­лі сва­іх «пе­ра­мож­цаў». Як по­тым ака­за­ла­ся, дум­кі боль­шас­ці спа­жыў­цоў су­па­лі з ра­шэн­нем пра­фе­сій­на­га жу­ры. У вы­твор­час­ці сы­ру га­ланд­ска­га і ра­сій­ска­га ты­пу пер­шын­ства­ва­ла ААТ «Ма­лоч­ны свет», мяк­кіх і ра­соль­ных — ААТ «Ма­лоч­ная кам­па­нія «На­ва­груд­скія да­ры».


Мяр­ку­ю­чы па чэр­гах, што ўтва­ра­лі­ся да сыр­ных па­віль­ё­наў, фес­ты­валь для яго ўдзель­ні­каў — спра­ва не страт­ная. Да та­го ж ад­бы­ва­ец­ца не прос­та рэ­кла­ма гэ­та­га пра­дук­ту, але і яго па­пу­ля­ры­за­цыя ў ці­ка­вых фор­мах. Дзе­ці бу­да­ва­лі ве­жы з бры­ке­ці­каў плаў­ле­ных сыр­коў, ра­бі­лі «сыр­ныя» ма­люн­кі. А да­рос­лыя прак­ты­ка­ва­лі­ся са штан­гай, дзе гру­за­мі з'яў­ля­лі­ся дзве 15-кі­ла­гра­мо­выя га­ла­вы сы­ру. Адзін з ат­ле­таў пад­няў яе аж­но 60 ра­зоў. Пе­ра­мож­цы кон­кур­саў уз­на­га­родж­ва­лі­ся фес­ты­валь­най гра­шо­вай ва­лю­тай — «сыр­ні­ка­мі». Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі на банк­но­тах «дзяр­жаў­на­га бан­ка Чыз­таў­на», яны за­бяс­печ­ва­юц­ца за­па­сам сы­ру, які по­тым мож­на бы­ло атры­маць на аў­кцы­ё­не.
Асаб­лі­ва ўраж­ва­лі «сыр­ныя» шэ­дэў­ры ўдзель­ні­каў кон­кур­су ку­лі­нар­на­га май­стэр­ства. Вось, на­прык­лад, якую ідэю ажыц­ця­ві­ла ку­лі­нар з Лі­ды Ак­са­на Па­ля­ко­ва:
— Для сва­ёй ра­бо­ты я вы­бра­ла бе­ла­рус­кі руч­нік як наш на­цы­я­наль­ны аб­ра­да­вы прад­мет. Пра­ца­ва­ла на пра­ця­гу трох дзён. Спа­чат­ку ра­бі­ла­ся ас­но­ва, а по­тым уклад­ва­лі­ся ўзо­ры, на­но­сіў­ся бляск. Дзя­куй спон­са­ру, прад­пры­ем­ству «Ма­лоч­ны свет», якое пра­да­ста­ві­ла ўдзель­ні­кам кон­кур­су сваю пра­дук­цыю. Шка­да, вя­до­ма, што на­шы вы­ра­бы не веч­ныя. Але ўсё ж мы па­ка­за­лі, што сыр мож­на не толь­кі ес­ці, але і твор­ча пра­ца­ваць з ім, ра­біць ці­ка­выя рэ­чы.
На фес­ты­ва­лі бы­ла прад­стаў­ле­на не толь­кі пра­мыс­ло­вая, але і тра­ды­цый­ная, так бы мо­віць, хат­няя пра­дук­цыя. Са сва­ім сы­рам, тва­ра­гом, мас­лам, ды яшчэ і пі­ра­га­мі на фес­ты­валь пры­еха­лі жан­чы­ны з вёс­кі Ад­эльск Гро­дзен­ска­га ра­ё­на. І не толь­кі час­та­ва­лі гас­цей, але і пра­во­дзі­лі для іх май­стар-клас, пра­па­ноў­ва­лі са­мім па­прак­ты­ка­вац­ца ў спрад­веч­ных тэх­на­ло­гі­ях.
Да­рэ­чы, у на­шых су­се­дзяў, у Літ­ве і Поль­шчы, да­во­лі рас­паў­сю­джа­ны мі­ні-сы­ра­вар­ні. Яны ства­ра­юц­ца (як пра­ві­ла, пры пад­трым­цы пра­ек­таў Еў­ра­са­ю­за) дзе­ля раз­віц­ця біз­не­су ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Гэ­та не кан­ку­рэн­цыя з буй­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі, а ра­бо­чыя мес­цы ў вёс­цы, ці­ка­вая пра­дук­цыя, якая вы­раб­ля­ец­ца не ў пра­мыс­ло­вым маш­та­бе, а не­вя­лі­кі­мі пар­ты­я­мі, у раз­лі­ку на пэў­ную ка­тэ­го­рыю спа­жыў­цоў. У гэ­тым кі­рун­ку, му­сіць, трэ­ба пра­ца­ваць і нам, тым больш што ай­чын­ныя «сыр­ныя» пры­лаў­кі, у па­раў­на­нні з ты­мі ж лі­тоў­скі­мі і поль­скі­мі, па­куль не над­та ба­га­тыя па асар­ты­мен­це.
Ха­ця, як за­свед­чы­лі фес­ты­валь­ныя па­віль­ё­ны ў Грод­не, на­ві­нак ста­но­віц­ца ўсё больш. Сён­ня гэ­та для на­шых вы­твор­цаў вель­мі важ­на ў су­вя­зі з но­вы­мі перс­пек­ты­ва­мі на ра­сій­скіх рын­ках. Зра­зу­ме­ла, што по­пыт на бе­ла­рус­кую пра­дук­цыю там, па вя­до­мых пры­чы­нах, па­вя­лі­чыў­ся. Але гэ­та не азна­чае, што мож­на аў­та­ма­тыч­на тра­піць са сва­ім та­ва­рам у ганд­лё­выя сет­кі. «Каб там за­ма­ца­вац­ца,— за­зна­чыў вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў ды­рэк­та­ра Ашмян­ска­га сы­ра­роб­на­га за­во­да Ста­ні­слаў Ра­ці­на,— трэ­ба ад­па­вя­даць вель­мі сур'­ёз­ным умо­вам, што прад'­яў­ля­юц­ца да якас­ці, упа­коў­кі пра­дук­цыі. Толь­кі та­ды мож­на раз­ліч­ваць на вы­гад­ны экс­парт».
Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.