121 кг пчалінага пылку (абножкі) памежнікі разам з мытнікамі знайшлі ў цягніку «Адэса—Санкт-Пецярбург» падчас праверкі ў пункце пропуску «Славечна».
Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, у міжстолевай прасторы аднаго з вагонаў быў схаваны груз на суму каля Br90 млн. Гаспадара незвычайнага тавару знайсці не атрымалася. Праваднік, 43-гадовы грамадзянін Расіі, не змог растлумачыць, якім чынам у вагоне з'явіўся незаконны груз. Пылок канфіскаваны супрацоўнікамі Гомельскай мытні.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».