Вы тут

Но­вы кам­байн сты­му­люе ай­чын­ных вы­твор­цаў


 

Но­вы зер­не­ўбо­рач­ны кам­байн «Па­лес­се GS16», які за­раз да­пра­цоў­ва­ец­ца на РУП ВА «Гом­сель­маш», па­ві­нен за­мя­ніць ім­парт­ныя ана­ла­гі. Як рас­ка­за­лі на прад­пры­ем­стве, ад­ноў­ле­ная вер­сія бу­дзе пад­рых­та­ва­на да ліс­та­па­да, а пер­шая во­пыт­ная пар­тыя па­він­на вый­сці на па­лет­кі кра­і­ны да па­чат­ку ўбо­рач­най 2015 го­да.

Між ін­шым, пра­гра­ма кам­бай­на­бу­да­ван­ня сты­му­ля­ва­ла твор­чую дум­ку спе­цы­я­ліс­таў мно­гіх прад­пры­ем­стваў Бе­ла­ру­сі. У яе ажыц­цяў­лен­не ўцяг­ну­ты мно­гія ай­чын­ныя вы­твор­цы, якія ак­тыў­на асвой­ва­юць вы­раб прын­цы­по­ва но­вай пра­дук­цыі. На­прык­лад, ААТ «Го­мель­шкло» ста­ла вы­раб­ляць па­на­рам­нае шкло для ка­бін збож­жа­ўбо­рач­ных гі­ган­таў, а ААТ «Ін­тэ­грал» — бар­та­выя кам­п'ю­та­ры для су­час­ных кам­бай­наў. За­дзей­ні­ча­на і ААТ «Бел­шы­на», дзе рас­пра­ца­ва­ны і вы­раб­ля­юц­ца спе­цы­яль­ныя шы­ро­кап­ро­філь­ныя шы­ны для ма­гут­най сель­ска­гас­па­дар­чай тэх­ні­кі. Пры гэ­тым асноў­ныя вуз­лы на «Гом­сель­ма­шы» вы­раб­ля­юць са­мі, хоць па­куль што не абы­хо­дзіц­ца і без за­меж­ных кам­плек­ту­ю­чых. Ма­гут­ныя ру­ха­ві­кі, якія па­тра­бу­юц­ца для ма­шы­ны GS16, здоль­най эфек­тыў­на ўбі­раць збож­жа на па­лях з ура­джай­нас­цю 70-100 ц/га, бу­дуць набывацца ў на­дзей­ных су­свет­на вя­до­мых вы­твор­цаў.

«Па­лес­се GS16» — ма­гут­ны і пра­дук­цый­ны кам­байн, які не па­ві­нен ус­ту­паць ня­мец­кім і аме­ры­кан­скім ана­ла­гам, але па­ві­нен мець больш пры­ця­галь­ны для спа­жыў­ца кошт», — лі­чаць на прад­пры­ем­стве. Да­рэ­чы, аг­ра­рыі змо­гуць яго вы­ка­рыс­тоў­ваць не толь­кі для збож­жа­вых ка­ла­са­вых куль­тур, але і для ўбор­кі ку­ку­ру­зы, сла­неч­ні­ку, зер­не­ба­бо­вых, кру­пя­ных куль­тур і рап­су — з ужы­ван­нем спе­цы­яль­ных пры­ста­са­ван­няў. Пла­ну­ец­ца, што ААТ «Гом­сель­маш» змо­жа вы­пус­каць да паў­сот­ні но­вых ма­шын у год. Гэ­та ў перс­пек­ты­ве да­зво­ліць цал­кам ад­мо­віц­ца ад за­куп­кі да­ра­гіх за­меж­ных ана­ла­гаў. Ця­пер ма­шы­на за­вяр­шае вы­пра­ба­ван­ні.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.