Вы тут

Не ўпус­ціць час


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў за­дзей­ні­чаць усе маг­чы­мас­ці для мі­ні­мі­за­цыі ўплы­ву на сель­гас­куль­ту­ры ана­маль­най га­ра­чы­ні і за­су­хі

Учо­ра Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі пра­вёў на­ра­ду аб ме­рах па за­бес­пя­чэн­ні па­жар­най бяс­пе­кі ляс­но­га фон­ду, зя­мель сель­ска­гас­па­дар­ча­га пры­зна­чэн­ня і тар­фя­ні­каў.

«Раз­мо­вы на­конт та­го, што ў нас не бу­дзе з‑за за­су­хі ага­род­ні­ны, не пры­ма­юц­ца. У нас не та­кія вя­лі­кія пло­шчы ага­род­нін­ных куль­тур, каб не за­бяс­пе­чыць іх па­ліў. Гэ­та не збож­жа­выя на міль­ё­нах гек­та­раў. Уся спра­ва ў ар­га­ні­за­цыі», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. На на­ра­дзе мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Ле­а­нід За­яц, у пры­ват­нас­ці, да­ла­жыў, што з‑за га­ра­чы­ні і ад­сут­нас­ці апад­каў зні­зі­ла­ся віль­гот­насць глеб, што не­га­тыў­на ўплы­вае, перш за ўсё, на ага­род­нін­ныя куль­ту­ры. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў гэ­тым пла­не звяр­нуў ува­гу кі­раў­ніц­тва сель­гас­га­лі­ны на не­да­стат­ко­вую коль­касць уста­но­вак для па­лі­ву па­лёў.

Што да­ты­чыц­ца жы­вё­ла­га­доў­лі, Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў ад аг­ра­ры­яў не ўпус­ціць час. «Са­мае га­лоў­нае — гэ­та на­кар­міць і на­па­іць жы­вё­лу. Не ўпус­ці­це гэ­ты пра­дук­цый­ны пе­ры­яд. Стра­цім час — стра­цім пра­дук­цыю», — ска­заў ён.

На на­ра­дзе раз­мо­ва так­са­ма іш­ла аб хо­дзе ўбо­рач­най кам­па­ніі. Гу­бер­на­та­ры да­ла­жы­лі Прэ­зі­дэн­ту аб тэм­пах ра­бот на вёс­цы. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што да кан­ца бя­гу­ча­га тыд­ня ўбор­ку збож­жа трэ­ба за­вяр­шыць па ўсёй кра­і­не, за вы­клю­чэн­нем Ві­цеб­скай і асоб­ных ра­ё­наў на поў­на­чы Мін­скай воб­лас­ці.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­пя­рэдж­вае, што ў вы­пад­ку ад­сут­нас­ці на сві­на­комп­лек­сах не­аб­ход­ных мер па бія­ла­гіч­най аба­ро­не ад аф­ры­кан­скай чу­мы сві­ней, да ві­на­ва­тых бу­дуць пры­мя­няц­ца са­мыя стро­гія ме­ры, аж да кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці. «Я па­пя­рэдж­ваў ужо кі­раў­ні­коў, якія за гэ­та ад­каз­ва­юць, і ўрад, што скон­чыц­ца ты­дзень і мы пач­нём рэ­ага­ваць у рам­ках кры­мі­наль­ных спраў на гэ­ту праб­ле­му. Бу­дуць пры­ня­ты дра­ко­наў­скія ме­ры ў ад­но­сі­нах да ад­каз­ных», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­па­тра­ба­ваў, каб кі­раў­ні­кі ўсіх уз­роў­няў мак­сі­маль­на сур'­ёз­на па­ста­ві­лі­ся да гэ­та­га пы­тан­ня і ар­га­ні­за­ва­лі на сві­на­комп­лек­сах пра­пуск­ны рэ­жым, «як на ядзер­ным аб'­ек­це». На­раў­не з гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­га­даў аб не­аб­ход­нас­ці да кан­ца го­да ад­на­віць аб'­ёмы па­га­лоўя і рэа­лі­зу­е­май сві­ні­ны.

На на­ра­дзе Прэ­зі­дэнт так­са­ма за­па­тра­ба­ваў па­вы­сіць эфек­тыў­насць па­пя­рэ­джан­ня па­жа­раў ва ўмо­вах ана­маль­най га­ра­чы­ні. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што ана­маль­ная га­ра­чы­ня і доў­гая ад­сут­насць апад­каў пра­ва­куе па­гар­шэн­не па­жа­ра­не­бяс­печ­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не. На боль­шай тэрыторыі кра­і­ны ўста­на­віў­ся чац­вёр­ты клас па­жар­най ­небяс­пе­кі. Спе­цы­я­ліс­ты праг­на­зу­юць да­сяг­нен­не і пя­та­га кла­са. Як дак­лад­ва­юць кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, сён­ня ў рэ­жым па­вы­ша­най га­тоў­нас­ці да рэ­ага­ван­ня на па­гро­зу або ўзнік­нен­не па­жа­раў пры­ве­дзе­ны ўсе сі­лы і срод­кі ад­па­вед­ных пад­раз­дзя­лен­няў МНС, МУС і Уз­бро­е­ных Сіл.

«Дзя­куй бо­гу, што ў нас не ад­бы­ва­ец­ца та­го ня­шчас­ця, якое мы сён­ня ба­чым у Ра­сіі, ва Укра­і­не і ін­шых су­сед­ніх кра­і­нах, дзе бу­шу­юць па­жа­ры і да­во­дзіц­ца пры­цяг­ваць ты­ся­чы і ты­ся­чы лю­дзей, вя­лі­кую коль­касць тэх­ні­кі для іх ту­шэн­ня», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле яго слоў, так­са­ма ма­юць мес­ца фак­ты, ка­лі га­рэ­лі сель­гас­тэх­ні­ка, па­се­вы збож­жа­вых куль­тур, ір­жы­шча пас­ля ўбор­кі. «А іх быць не па­він­на», — за­па­тра­ба­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Та­кія фак­ты свед­чаць аб тым, што вы­ні­кі пра­фі­лак­ты­кі як мі­ні­мум на­сця­рож­ва­юць і не ўсё так ра­дас­на, як сён­ня дак­лад­ва­ец­ца», — лі­чыць ён.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пе­ра­ка­на­ны, што па­трэб­на грун­тоў­ная ра­бо­та на мес­цах па ўма­ца­ван­ні про­ці­па­жар­най аба­ро­ны як аб'­ек­таў убор­кі, пе­ра­пра­цоў­кі і за­хоў­ван­ня ўра­джаю, так і ля­соў, тар­фя­ні­каў і ін­ша­га. Та­му трэ­ба аб'­ек­тыў­на пра­ана­лі­за­ваць рэ­аль­ную кар­ці­ну і атры­маць вы­чар­паль­ныя ад­ка­зы на шэ­раг пы­тан­няў, у пры­ват­нас­ці на­коль­кі га­то­вы да рэ­ага­ван­ня на ўзні­ка­ю­чыя па­гро­зы сі­лы і срод­кі ор­га­наў і пад­раз­дзя­лен­няў па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы так­са­ма па­ці­ка­віў­ся, у якім ста­не зна­хо­дзяц­ца ка­ман­ды про­ці­па­жар­най аба­ро­ны і ава­рый­на-вы­ра­та­валь­ных ра­бот Уз­бро­е­ных Сіл, а так­са­ма якая сту­пень га­тоў­нас­ці ляс­ной ахо­вы Мін­ляс­га­са, Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі і са­мае га­лоў­нае — мяс­цо­вых ор­га­наў ула­ды.

На на­ра­дзе так­са­ма пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ваць, што не­аб­ход­на да­дат­ко­ва пры­няць меры на ўсіх уз­роў­нях — ад рэс­пуб­лі­кан­ска­га да мяс­цо­ва­га, уклю­ча­ю­чы сель­гас­прад­пры­ем­ствы і ра­бо­ту з на­сель­ніц­твам, — для зні­жэн­ня ры­зы­кі ўзнік­нен­ня і рас­паў­сюдж­ван­ня па­жа­раў у ля­сах, на па­лях, у мес­цах ад­па­чын­ку гра­ма­дзян і на аса­біс­тых пад­вор­ках.

«Не­аб­ход­на зра­біць усё маг­чы­мае, каб дзяр­жаў­ная сіс­тэ­ма па­пя­рэ­джан­ня і лік­ві­да­цыі над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый змаг­ла эфек­тыў­на про­ці­ста­яць усім не­га­тыў­ным фак­та­рам як тэх­на­ген­на­га, так і пры­род­на­га ха­рак­та­ру», — за­па­тра­ба­ваў Прэ­зі­дэнт. Па­вод­ле яго слоў, «са­мая га­лоў­ная пры­чы­на па­жа­раў, гэ­тых бед і ня­шчас­цяў — гэ­та лю­дзі». Та­му трэ­ба пры­няць мак­сі­мум мер па не­да­пу­шчэн­ні зна­хо­джан­ня лю­дзей у ля­сах у гэ­ты пе­ры­яд. «Ні­чо­га, па­цер­пім 7–10 дзён, абы­дзем­ся без ля­соў. А ка­лі ту­ды прый­шлі, то ні ў якім ра­зе не з за­пал­ка­мі, за­паль­ні­ца­мі, цы­га­рэ­та­мі, — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Па­трэб­ны кант­роль і яшчэ раз кант­роль».

На дум­ку Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі, «трэ­ба вы­тры­маць ха­ця б той уз­ро­вень па­жар­най бяс­пе­кі, які ёсць на сён­няш­ні дзень».

Прэ­зі­дэнт так­са­ма за­па­тра­ба­ваў на­вес­ці па­ра­дак ка­ля зон ад­па­чын­ку на Мін­скім мо­ры. Па­вод­ле яго слоў, ён аса­біс­та пра­ін­спек­та­ваў сі­ту­а­цыю ў ра­ё­не Мінск­ага мо­ра. «Там на­огул ка­та­стро­фа», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­па­тра­ба­ваў ад кі­раў­ніц­тва го­ра­да Мін­ска і Мін­скай воб­лас­ці не­ад­клад­на пры­няць ме­ры па на­вя­дзен­ні па­рад­ку. «Сён­ня трэ­ба зра­біць усё, што мож­на. На перс­пек­ты­ву трэ­ба аб­ста­ля­ваць ста­ян­кі — прос­тыя, зруч­ныя, каб лю­дзі маг­лі па­ста­віць аў­та­ма­бі­лі і з дзець­мі па­ды­сці да ва­ды, аб­ста­ля­ваць мес­цы для ку­пан­ня. Ты­ся­чу ра­зоў аб гэ­тым га­ва­ры­лі, але ні­чо­га не зроб­ле­на», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Ён звяр­нуў ува­гу, што сі­ту­а­цыя, ка­лі ад­па­чы­валь­ні­кі па­кі­да­юць свае аў­та­ма­бі­лі ледзь не ля са­май ва­ды, а ча­сам і мы­юць іх, не­га­тыў­на ўплы­вае на эка­ла­гіч­ную аб­ста­ноў­ку. «Там жа дзе­ці ад­па­чы­ва­юць! Не дай бог, я сён­ня-заўт­ра ўба­чу ка­ля ва­да­ёмаў тое, што я ба­чыў 3–4 дні та­му. Трэ­ба за­ка­саць ру­ка­вы і пра­ца­ваць. Ка­лі нех­та нас не ра­зу­мее, трэ­ба па­тра­ба­ваць так, каб бы­ло страш­на сту­піць не ту­ды, ку­ды трэ­ба», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Па­вод­ле ма­тэ­ры­я­лаў БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.