Вы тут

За­дан­не на заўт­ра


Прэ­зі­дэнт акрэс­ліў пе­рад ай­чын­ны­мі дыплама­та­мі эка­на­міч­ныя і па­лі­тыч­ныя кірун­кі знеш­няй па­лі­ты­кі

Учо­ра Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­вёў на­ра­ду з кі­раў­ні­ка­мі дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў і кон­суль­скіх уста­ноў Бе­ла­ру­сі, якія са­бра­лі­ся ў Мін­ску. Су­стрэ­ча з дып­ла­ма­та­мі бы­ла пла­на­вай і пры­свя­ча­ла­ся пад­вя­дзен­ню асноў­ных вы­ні­каў знеш­не­па­лі­тыч­най і асаб­лі­ва знеш­не­эка­на­міч­най дзей­нас­ці.

s01097_027119Перш за ўсё кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў гла­баль­ны кан­тэкст, у якім зна­хо­дзіц­ца на­ша кра­і­на. «На на­шых ва­чах імк­лі­ва мя­ня­ец­ца сі­ту­а­цыя ў све­це. Мы су­тык­ну­лі­ся з зу­сім но­вы­мі геа­па­лі­тыч­ны­мі рэа­лі­я­мі. Ад­сут­ні­чае ста­біль­насць не толь­кі не­дзе да­лё­ка — у Паў­ноч­най Аф­ры­цы або на Бліз­кім Ус­хо­дзе, а зу­сім по­бач, у нас пад бо­кам. І мы ба­чым: за­па­лаць, вы­бух­нуць мо­жа ў лю­бым мес­цы», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Ад­бы­ва­ец­ца дэ­валь­ва­цыя нор­маў і прын­цы­паў між­на­род­ных па­во­дзін, раз­бу­рэн­не сіс­тэ­мы між­на­род­на­га пра­ва, якая ства­ра­ла­ся дзе­ся­ці­год­дзя­мі. Яс­на ад­но: б'юць сла­бых, з моц­ны­мі — лі­чац­ца. Та­му нам трэ­ба быць моц­ны­мі — і па­лі­тыч­на, і асаб­лі­ва эка­на­міч­на», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што Бе­ла­русь пра­цуе над да­сяг­нен­нем гэ­тых мэт і на ўнут­ра­ным, і на знеш­нім по­лі. На гэ­та на­кі­ра­ва­ны па­стаў­ле­ныя Прэ­зі­дэн­там за­да­чы на­рошч­ван­ня экс­пар­ту, ма­дэр­ні­за­цыі эка­но­мі­кі, па­вы­шэн­ня ўзроў­ню жыц­ця. «Мы зы­хо­дзім з та­го, што раз­віц­цё між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва, вы­пра­цоў­ка знеш­не­па­лі­тыч­най стра­тэ­гіі і так­ты­кі па­він­ны жорст­ка пра­лам­ляц­ца скрозь прыз­му на­шых унут­ра­ных пры­яры­тэ­таў. Мэ­тай з'яў­ля­ец­ца па­ста­ян­нае па­вы­шэн­не жыц­цё­ва­га ўзроў­ню на­сель­ніц­тва, ума­ца­ван­не між­на­род­ных па­зі­цый і су­ве­рэ­ні­тэ­ту дзяр­жа­вы», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

Бе­ла­ру­сі не­аб­ход­на мак­сі­маль­на праг­ма­тыч­на вы­ка­рыс­тоў­ваць су­час­ныя су­свет­ныя тэн­дэн­цыі, ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Но­вая сі­ту­а­цыя спра­ва­ка­ва­ла рэз­кі рост ці­ка­вас­ці да на­ша­га рэ­гі­ё­на з бо­ку асноў­ных вя­ду­чых су­свет­ных дзяр­жаў. І нам трэ­ба ста­ран­на пра­ана­лі­за­ваць гэ­тую сі­ту­а­цыю, вы­ка­рыс­тоў­ваць яе мак­сі­маль­на праг­ма­тыч­на для пра­соў­ван­ня сва­іх на­цы­я­наль­ных ін­та­рэ­саў, аба­ро­ны цэ­лас­нас­ці і не­за­леж­нас­ці кра­і­ны», — лі­чыць Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, рэа­ліі сён­няш­ня­га дня та­кія, што імк­нен­не вя­ду­чых су­свет­ных гуль­цоў за­дзей­ні­чаць сі­ла­выя ме­та­ды, ціск, эка­на­міч­ныя і рэ­сурс­ныя пе­ра­ва­гі ства­рае да­дат­ко­выя кры­ні­цы на­пру­жа­нас­ці. «У гэ­тых ня­прос­тых умо­вах дзя­ку­ю­чы на­шай шмат­век­тар­най па­лі­ты­цы мы змаг­лі вы­бу­да­ваць­ у­стой­лі­вую ма­дэль су­пра­цоў­ніц­тва з боль­шас­цю кра­ін све­ту. Бе­ла­русь ве­да­юць і па­ва­жа­юць як дзяр­жа­ву, якая пра­во­дзіць са­праў­ды са­ма­стой­ную знеш­нюю па­лі­ты­ку, уно­сіць іс­тот­ны ўклад ва ўма­ца­ван­не між­на­род­най бяс­пе­кі. Але са­мае га­лоў­нае — мы на­ву­чы­лі­ся су­праць­ста­яць лю­бо­му, на­ват са­ма­му ма­гут­на­му знеш­ня­му на­ціс­ку», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, на­пя­рэ­дад­ні 2015 го­да ціск на Бе­ла­русь прад­ка­заль­на ўзрас­це, што звя­за­на з ма­ю­чай ад­быц­ца прэ­зі­дэнц­кай вы­бар­чай кам­па­ні­яй. «Я не раз ка­заў пра тое, што мы пра­во­дзім вы­бар­чыя кам­па­ніі не для Ва­шынг­то­на і Бру­се­ля, роў­на як і не для Крам­ля, а для ся­бе, у стро­гай ад­па­вед­нас­ці з на­цы­я­наль­ным за­ка­на­даў­ствам. І не трэ­ба тут пры­ні­жац­ца і спра­ба­ваць ка­гось­ці чымсь­ці за­доб­рыць, каб нам паў­смі­ха­лі­ся або «па­гла­дзі­лі па га­ла­ве», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. Прэ­зі­дэнт па­пя­рэ­дзіў, што трэ­ба быць га­то­вы­мі да су­праць­ста­ян­ня з гла­баль­ны­мі гуль­ца­мі па пы­тан­нях пра­во­дзі­май Бе­ла­рус­сю па­лі­ты­кі. «Так зва­ная мяк­кая сі­ла бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца па мак­сі­му­ме па ўсім пе­ры­мет­ры на­шых ме­жаў. На тан­ках да нас па­куль ні­хто не па­ле­зе, але ціск узрас­це крат­на», — ска­заў ён.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ў сва­ім вы­ступ­лен­ні за­кра­нуў і па­дзеі ва Укра­і­не. «На­шы гра­ма­дзя­не, з глы­бо­кай го­рыч­чу на­зі­ра­ю­чы за па­дзея­мі там, як ні­ко­лі ўсве­дам­ля­юць са­праўд­ную каш­тоў­насць су­ве­рэ­ні­тэ­ту і не­за­леж­нас­ці Бе­ла­ру­сі. Па-ін­ша­му гля­дзяць на ста­біль­насць і спа­кой у на­шай кра­і­не, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Мы да­маг­лі­ся сва­ёй дзяр­жаў­нас­ці дзя­ку­ю­чы гіс­та­рыч­на­му пра­цэ­су, які быў вы­клі­ка­ны рас­па­дам СССР. І нам трэ­ба ўлад­ка­ваць тую дзяр­жа­ву, якую мы сён­ня ма­ем. І гэ­та ня­лёг­кая за­да­ча. Тым больш, што ва­кол яшчэ не ўсе да кан­ца ўсвя­до­мі­лі, што су­ве­рэн­ная Бе­ла­русь — гэ­та сур'­ёз­на і на­заўж­ды», — рэ­зю­ма­ваў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Га­во­ра­чы аб эка­на­міч­ным склад­ні­ку знеш­няй па­лі­ты­кі, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што пры­цяг­нен­не пра­мых за­меж­ных ін­вес­ты­цый з'яў­ля­ец­ца «ар­хі­важ­най тэ­май для бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі». Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што пра­ца ў гэ­тым кі­рун­ку вя­дзец­ца сла­ба. «Па­слы скар­дзяц­ца на фак­тыч­ную ад­сут­насць «лік­від­ных» ін­вес­ты­цый­ных пра­па­ноў. На­ват тыя з іх, якія сён­ня рэа­лі­зу­юц­ца або зна­хо­дзяц­ца на ста­дыі глы­бо­кай пра­пра­цоў­кі, з'яў­ля­юц­ца пе­ра­важ­на вы­ні­кам па­лі­тыч­ных да­моў­ле­нас­цяў на вы­со­кім уз­роў­ні», — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што ў 2014 го­дзе за кі­раў­ні­ка­мі за­меж­ных уста­ноў Бе­ла­ру­сі пер­са­наль­на за­ма­ца­ва­ны 34 буй­ныя ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты на агуль­ную су­му ін­вес­ты­цый ка­ля $4 млрд. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка да­ру­чыў мі­ніст­ру за­меж­ных спраў пра­ана­лі­за­ваць і да­ла­жыць, што зроб­ле­на. «Яшчэ раз пад­крэс­лі­ваю: эка­но­мі­ка — ас­но­ва ўся­го. У тым лі­ку ста­біль­нас­ці ў дзяр­жа­ве і гра­мад­стве. Я ўжо не­як ка­заў, што са­мо іс­на­ван­не на­шай дзяр­жаў­нас­ці мо­жа раз­бу­рыць толь­кі эка­но­мі­ка!» — пад­крэс­ліў ён.

Га­лоў­ным парт­нё­рам на­шай кра­і­ны ва ўсіх ад­но­сі­нах за­ста­ец­ца Ра­сія. Стра­тэ­гіч­на важ­ным Прэ­зі­дэнт лі­чыць су­пра­цоў­ніц­тва з Кі­та­ем, дзе вар­та пе­ра­хо­дзіць ад крэ­дыт­на­га да ін­вес­ты­цый­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня. Вя­лі­кія маг­чы­мас­ці ад­кры­ва­юц­ца пас­ля пад­пі­сан­ня да­га­во­ра аб ства­рэн­ні ЕА­ЭС. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць не­аб­ход­ным за­ма­ца­ваць зру­хі ў су­пра­цоў­ніц­тве з кра­і­на­мі Еў­ро­пы, якія на­ме­ці­лі­ся ў апош­нія два га­ды. «Еў­ро­па бы­ла і за­ста­ец­ца для Бе­ла­ру­сі ад­ным з най­важ­ней­шых кі­рун­каў раз­віц­ця ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных су­вя­зяў і га­лоў­най кры­ні­цай тэх­на­ло­гій і аб­ста­ля­ван­ня», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, Бе­ла­русь бу­дзе ак­тыў­на пра­ца­ваць на рын­ку Укра­і­ны. «І якія б там ні ад­бы­ва­лі­ся па­дзеі ў су­вя­зі з па­гад­нен­нем аб аса­цы­я­цыі з Еў­ра­са­ю­зам і ін­шае, праг­ма­тызм укра­ін­цаў быў заў­сё­ды, і яны ні­ку­ды не па­дзе­нуц­ца ад су­пра­цоў­ніц­тва з Еў­ра­зій­скім эка­на­міч­ным са­юзам», — лі­чыць кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Пры гэ­тым Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­тра­буе ад дып­ла­ма­таў шу­каць перс­пек­тыў­ных парт­нё­раў у роз­ных рэ­гі­ё­нах све­ту, каб раз­ві­ваць су­пра­цоў­ніц­тва па ана­ло­гіі з тым, як Бе­ла­русь па­бу­да­ва­ла сваё су­пра­цоў­ніц­тва з Ве­не­су­э­лай у Ла­цін­скай Аме­ры­цы.

На су­свет­ным рын­ку бе­ла­рус­кім экс­пар­цё­рам да­во­дзіц­ца кан­ку­ры­ра­ваць з вя­ду­чы­мі за­меж­ны­мі кам­па­ні­я­мі і транс­на­цы­я­наль­ны­мі кар­па­ра­цы­я­мі. «Зна­чыць, трэ­ба шу­каць свае ні­шы, дзе бе­ла­рус­кая пра­дук­цыя бы­ла б за­па­тра­ба­ва­на», — за­ўва­жыў Прэ­зі­дэнт. Па сло­вах кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, су­час­ная бе­ла­рус­кая знеш­няя па­лі­ты­ка па­він­на з'яў­ляц­ца пра­мым ува­саб­лен­нем фор­му­лы: «Дып­ла­ма­тыя — гэ­та мас­тац­тва маг­чы­ма­га». «Але не ў сэн­се «спа­чы­ваць на лаў­рах» ці «спаць у шап­ку», апраўд­ва­ю­чы­ся знеш­ні­мі не­спры­яль­ны­мі ўмо­ва­мі. Не­аб­ход­на ста­віць мак­сі­маль­ныя мэ­ты, пры­чым на ўсіх кі­рун­ках. І толь­кі та­ды мож­на раз­ліч­ваць на ней­кі пры­маль­ны вы­нік», — упэў­не­ны Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў ура­ду і Мі­ніс­тэр­ству за­меж­ных спраў вы­ву­чыць эфек­тыў­насць ра­бо­ты ды­лер­скай сет­кі бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў за мя­жой. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, на­спе­ла не­аб­ход­насць ап­ты­мі­за­цыі та­ва­ра­пра­вод­най сет­кі і за­ме­ны, ка­лі гэ­та не­аб­ход­на, ня­дбай­ных ды­ле­раў, ства­рэн­ня па­між імі кан­ку­рэн­цыі. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ад­зна­чыў, што сіс­тэм­на­га па­ды­хо­ду па­тра­буе і ства­рэн­не знеш­не­эка­на­міч­най інф­ра­струк­ту­ры пад бе­ла­рус­кі экс­парт.

«Ва ўра­да, ор­га­наў дзярж­кі­ра­ван­ня, МЗС, за­меж­ных уста­ноў за­да­ча ад­на — у са­мыя ка­рот­кія тэр­мі­ны ад­на­віць па­зі­цыі на тра­ды­цый­ных рын­ках, на­рас­ціць па­стаў­кі на­шай пра­дук­цыі на но­выя перс­пек­тыў­ныя ганд­лё­выя пля­цоў­кі і да кан­ца го­да за­бяс­пе­чыць вы­ка­нан­не ўста­ноў­ле­ных па­каз­чы­каў знеш­ня­га ганд­лю. Гэ­та па­тра­ба­ван­не ча­су», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.