Вы тут

Замежныя дыпламаты азнаёміліся з дзейнасцю БУТБ


Паслы і дыпламаты замежных краін 8 чэрвеня азнаёміліся з дзейнасцю Беларускай універсальнай таварнай біржы, перадае БелТА.


Як расказаў у час мерапрыемства старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі, цяпер на біржы зарэгістравана каля 29 тыс. удзельнікаў электронных таргоў з 70 краін свету. Ён звярнуў увагу на важнасць таго, што Беларуская ўніверсальная таварная біржа інтэграваная ў эканоміку краіны.

Замежных дыпламатаў цікавіла, наколькі адбілася на працы біржы кавідная сітуацыя. Аляксандр Асмалоўскі растлумачыў, што за гэты перыяд назіраўся рост электроннага гандлю і электронныя пляцоўкі якраз сталі больш запатрабаванымі, у тым ліку вырас попыт на піламатэрыялы.

Акрамя таго, падчас сустрэчы закраналася тэма працы практычна на працягу паўтара года ва ўмовах заходніх санкцый. Паводле слоў кіраўніка БУТБ, прымяненне біржавога механізма стала эфектыўным спосабам выкарыстання імпартазамяшчальнага патэнцыялу беларускай эканомікі. Дзякуючы гэтай электроннай пляцоўцы ўдалося нівеліраваць негатыўныя наступствы санкцый, забяспечыць унутраны рынак беларускімі аналагамі імпартных тавараў, што таксама садзейнічае пашырэнню магчымасцей работы айчынных вытворцаў.

Дыпламаты даведаліся аб магчымасцях выкарыстання біржавога механізму ў гандлёва-закупачнай дзейнасці, а таксама на сустрэчы было расказана аб перавагах ад удзелу ў біржавых таргах.

Аляксандр Асмалоўскі падзяліўся, што паспяхова гандлююць на БУТБ і кітайскія кампаніі. Для іх у тым ліку праводзяцца спецыяльныя сесіі. Разлік, дарэчы, ажыццяўляецца ў юанях.

Нараўне з тым, што колькасць удзельнікаў электронных таргоў і краін-удзельніц вырасла, не было выпадкаў збояў у аплаце тавараў, узаемаразлікі праходзяць паспяхова і бяспечна. Што да бяспекі, то, па словах прадстаўнікоў БУТБ, шматлікім кібератакам даецца паспяховы адпор.

Замежныя дыпламаты праявілі вялікую цікавасць да дзейнасці біржы і яе магчымасцей. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Рэспубліцы Беларусь Эрмек Ібраімаў выказаў меркаванне, што ў беларусаў ёсць чаму павучыцца.

Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Беларуская ўніверсальная таварная біржа, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, была створана ў 2004 годзе. Яе асноўная задача — садзейнічаць беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамагаць замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.