Вы тут

Кітайскія платформы інтэрнэт-гандлю пашыраюць сваю геаграфію


Па меры імклівага развіцця трансгранічнага электроннага гандлю кітайскія аператары паскоранымі тэмпамі пашыраюць геаграфію сваёй прысутнасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Напрыканцы мінулага года кітайскі маркетплейс Pinduoduo запусціў у Паўночнай Амерыцы міжнародную платформу электроннай камерцыі Temu, якая сёлета ў сакавіку адкрылася таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Па паведамленні прадстаўніка Pinduoduo, да цяперашняга часу праз Temu вышлі на сусветны рынак звыш 10 тысяч кітайскіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць самыя розныя катэгорыі тавараў у вытворчым сектары, уключаючы адзенне, лічбавыя прадукты, бытавую тэхніку, аксэсуары, цацкі і іншую прадукцыю.

Электронная гандлёвая пляцоўка TikTok Shop, якая належыць кітайскай кампаніі ByteDance, заявіла аб запуску функцыі анлайн-гандлёвага цэнтра ў Тайландзе, Філіпінах і на іншых тэрыторыях Паўднёва-Усходняй Азіі.

Сёлета платформа трансгранічнай электроннай камерцыі AliExpress інтэрнэт-гіганта Alibaba прапанавала паўднёвакарэйскім карыстальнікам новы сэрвіс — Choice, які адразу стаў адной з самых папулярных пляцовак электроннай камерцыі ў краіне. Як вядома, AliExpress абслугоўвае пакупнікоў з больш чым 220 краін і рэгіёнаў свету, працуючы на 18 мовах.

З пашырэннем прысутнасці на міжнародным рынку кітайскія платформы электроннага гандлю ўвесь час удасканальваюць свае паслугі. Напрыклад, AliExpress сумесна з лагістычнай кампаніяй Cainiao стварыла 28 замежных складоў агульнай плошчай звыш 860 тыс. кв. м у дзевяці краінах і рэгіёнах свету, аказаўшы прадпрыемствам, якія займаюцца трансгранічным электронным гандлем, дапамогу ў вырашэнні лагістычных праблем.

Прадстаўнік Pinduoduo таксама паведаміў, што Temu прапануе прадпрыемствам, якія выходзяць на сусветны рынак, комплекснае рашэнне, якое ахоплівае паслугі ў сферах моўнага забеспячэння, стандартаў на прадукцыю, абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасць, юрыдычнай дапамогі і арбітражу.

Як адзначыў віцэ-прэзідэнт Кітайскай асацыяцыі гандлю паслугамі Чжун Цзэюй, Кітай мае высокую міжнародную канкурэнтаздольнасць у галіне трансгранічнага электроннага гандлю і займае першае месца ў свеце па маштабе рынку трансгранічнай электроннай камерцыі, інавацыйнай актыўнасці і ўзроўню лічбавізацыі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.