Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па асобных пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці, перадае БелТА.
Адным з актуальных прававых пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, стала меркаваная аб’ява амністыі. «У гэтым годзе мы адзначым 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І калі мы прымем станоўчае рашэнне, то з улікам асаблівасці даты амністыя павінна мець адрозненні. Трэба будзе больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных».
Прэв'ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».