Вы тут

Са свя­там вы­зва­лен­ня він­шу­юць уз­дзе­ні Да­ге­ста­на


У свя­точ­ныя дні ў Бе­ла­русь — най­перш на імя Прэ­зі­дэн­та кра­і­ны, а так­са­ма ва ўрад і пар­ла­мент, у роз­ныя дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы і гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі — лі­та­раль­на з уся­го све­ту па­сту­па­юць він­ша­ван­ні з на­го­ды Дня Не­за­леж­нас­ці і ў су­вя­зі з 70-год­дзем з дня вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Да нас у «Звяз­ду» звяр­нуў­ся стар­шы­ня Са­ве­та Да­ге­стан­ска­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Уз­дзе­ні Да­ге­ста­на» Ке­рым­хан Ума­ха­наў з прось­бай пе­ра­даць і яго ві­тан­не.

Ёсць у ліс­це і та­кія сло­вы: «Мы, сва­бод­ныя і воль­ныя уз­дзе­ні Да­ге­ста­на, асаб­лі­ва ша­ну­ем муж­насць, ге­ра­ізм і ня­злом­ны дух па­тры­я­тыз­му бе­ла­рус­ка­га на­ро­да ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ва­шы ге­ра­іч­ныя ўчын­кі бу­дуць слу­жыць пры­кла­дам у вы­ха­ван­ні пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня і да­дуць ім­пульс раў­няц­ца на са­праўд­ных ге­ро­яў, якія ад­ста­я­лі сва­бо­ду і не­за­леж­насць на­шых на­ро­даў. На пра­ця­гу мно­гіх пас­ля­ва­ен­ных га­доў пла­на­мер­на раз­ві­ва­ец­ца эка­но­мі­ка і куль­ту­ра ва­шай кра­і­ны, ад­ра­джа­юц­ца вы­то­кі на­цы­я­наль­ных тра­ды­цый. Ад­но з га­лоў­ных ва­шых да­сяг­нен­няў і за­слуг уся­го бе­ла­рус­ка­га на­ро­да — гэ­та між­на­цы­я­наль­ны мір і зго­да, якія ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь не па­ру­ша­лі­ся ні­ко­лі. Дзя­ку­ю­чы муд­рас­ці, даль­на­бач­нас­ці ва­ша­га Прэ­зі­дэн­та Аляк­санд­ра Ры­го­ра­ві­ча Лу­ка­шэн­кі і пры­ро­джа­на­му ін­тэр­на­цы­я­на­ліз­му ўся­го бе­ла­рус­ка­га на­ро­да Бе­ла­русь ста­ла, на­пэў­на, адзі­най кра­і­най з бы­ло­га СССР, якая па­збег­ла не толь­кі між­на­цы­я­наль­ных су­тык­нен­няў, але і лю­бых не­па­ра­зу­мен­няў на на­цы­я­наль­най гле­бе. Бе­ла­русь ста­ла ўзо­рам друж­бы на­ро­даў ва ўсім све­це...»

Ха­це­ла­ся б удак­лад­ніць, хто ж та­кія уз­дзе­ні. Гэ­та на­род­насць, пэў­ная са­цы­яль­ная гру­па на­сель­ніц­тва ў каў­каз­скай ста­рон­цы ці хто ін­шы?.. Так, слоў­ні­кі і сцвяр­джа­юць, што «уз­дзень — воль­ны се­ля­нін» (та­кое зна­чэн­не гэ­тае сло­ва мае ў лез­гі­наў — ад­ной з на­род­нас­цяў Да­ге­ста­на). Але ж у жы­вой мо­ве да­ге­стан­скіх на­ро­даў па­няц­це «уз­дзень» не мае са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га ха­рак­та­ру. Уз­дзе­ні ў авар­цаў — гэ­та сум­лен­ныя, вы­са­ка­род­ныя лю­дзі. У лак­цаў — не­за­леж­ныя, сум­лен­ныя; у лез­гі­ну — шчод­рыя, сум­лен­ныя, ве­лі­ка­душ­ныя... Ар­га­ні­за­цыя «Уз­дзе­ні Да­ге­ста­на» раз­ва­жае над пы­тан­ня­мі, як вяр­нуць у гра­мад­ства стра­ча­ныя ідэа­лы, на­цы­я­наль­ны го­нар, ве­ру ў бу­ду­чы­ню, як вяр­нуць мо­ладзь да чы­тан­ня і раз­ваг над жыц­цём і рэ­ча­іс­нас­цю. Уз­дзе­ні Каў­ка­за ба­чаць Бе­ла­русь і наш на­род як вы­раз­ны прык­лад ма­раль­най цвёр­дас­ці, ду­хоў­ны прык­лад і жа­да­юць нам на­да­лей сцвяр­джаць са­мыя свет­лыя і доб­рыя ідэа­лы гра­мад­ска­га раз­віц­ця.

Сяр­гей Шыч­ко.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.