Вы тут

Су­праць вы­клі­каў гла­баль­на­га све­ту


У Мін­ску ад­крыў­ся ІХ Бе­ла­рус­кі між­на­род­ны ме­ды­я­фо­рум «Парт­нёр­ства ў імя бу­ду­чы­ні: рэа­ліі гла­баль­на­га све­ту». Сё­ле­та ў ім пры­мае удзел ка­ля 500 ча­ла­век з 26 кра­ін.

У рам­ках фо­ру­му прой­дуць са­мыя роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы — ад экс­перт-се­сій да «Лет­няй шко­лы жур­на­ліс­ты­кі», на якой ах­вот­ныя змо­гуць на­ве­даць май­стар-кла­сы вя­до­мых рэ­пар­цё­раў, вя­ду­чых, ана­лі­ты­каў кра­ін бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа.

Лі­лія АНА­НІЧ, пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, пад­час уча­раш­няй раз­мо­вы з жур­на­ліс­та­мі за­ўва­жы­ла, што пад ме­ды­я­фо­ру­мам трэ­ба ра­зу­мець сур'­ёз­нае аб­мер­ка­ван­не ак­ту­аль­ных праб­лем раз­віц­ця су­час­на­га све­ту. «На пле­нар­ным па­ся­джэн­ні мы ча­ка­ем змяс­тоў­ных дыс­ку­сій па тэ­ме геа­па­лі­ты­кі, су­свет­най эка­но­мі­кі, жур­на­ліс­ты­кі», — за­яві­ла яна. Лі­лія Ана­ніч лі­чыць, што ў сён­няш­ніх умо­вах СМІ па­він­ны аб'­яд­наць свае на­ма­ган­ні па за­ма­ца­ван­ні гу­ма­ні­тар­на­га су­пра­цоў­ніц­тва і на­кі­ра­ваць іх на ра­шэн­не са­мых скла­да­ных за­дач.

Пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ін­фар­ма­цыі так­са­ма ак­цэн­та­ва­ла ўва­гу на тым, што да­лё­ка не заў­сё­ды мас­ме­дыя слу­жаць мір­ным мэ­там. «На жаль, сён­ня СМІ з да­па­мо­гай но­вых тэх­на­ло­гій час­та ўклю­ча­юц­ца ў ін­фар­ма­цый­ныя вой­ны. Ду­маю, на фо­ру­ме ў Мін­ску пой­дзе сум­лен­ная, шчы­рая, ад­кры­тая раз­мо­ва пра жур­на­ліс­таў, ро­лю жур­на­ліс­ты­кі, не­аб­ход­насць па­да­ваць праў­дзі­вую ін­фар­ма­цыю, якая слу­жы­ла б ума­ца­ван­ню ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня, мі­ру, друж­бы па­між на­ро­да­мі», — вы­ка­за­ла спа­дзя­ван­ні Лі­лія Ана­ніч.

Бе­ла­рус­кі між­на­род­ны ме­ды­я­фо­рум — уні­каль­ны пра­ект на пра­сто­ры СНД. Ён пра­во­дзіц­ца што­год, па­чы­на­ю­чы з 2006 го­да. За га­ды свай­го іс­на­ван­ня фо­рум стаў зна­ка­вай пля­цоў­кай для аб­ме­ну дум­ка­мі, вы­пра­цоў­кі но­вых ідэй і кан­цэп­цый з удзе­лам экс­пер­таў у га­лі­не срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі па важ­ней­шых праб­ле­мах су­час­нас­ці. Яго тэ­ма­ты­ка за­кра­на­ла са­мыя роз­ныя праб­ле­мы — са­цы­яль­ную ад­каз­насць СМІ, ро­лю мас­ме­дыя як срод­ку пра­ду­хі­лен­ня вы­клі­каў і па­гроз ХХІ ста­год­дзя, гіс­то­ры­ка-куль­тур­ную спад­чы­ну як фак­тар яд­нан­ня... Ся­род пы­тан­няў, якія аб­мяр­ку­юць экс­пер­ты сё­ле­та, вы­лу­ча­юц­ца на­ступ­ныя: «Су­ве­рэ­ні­за­цыі і ін­тэ­гра­цыя. Еў­ра­зій­скі эка­на­міч­ны са­юз як плат­фор­ма ства­рэн­ня но­ва­га све­ту», «Су­свет­ная ка­му­ні­ка­цыя ў кан­тэкс­це шмат­па­ляр­на­га све­ту», «Вы­клі­кі і па­гро­зы XХІ ста­год­дзя. Ро­ля між­на­род­най су­поль­нас­ці ў пра­ду­хі­лен­ні кан­флік­таў і вой­наў».

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.