Вы тут

Май­стар-кла­сы ад про­фі


ІХ Бе­ла­рус­кі між­на­род­ны ме­ды­я­фо­рум «Парт­нёр­ства ў імя бу­ду­чы­ні: рэа­ліі гла­баль­на­га све­ту» пра­цяг­ва­ец­ца. Учо­ра ў Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та пра­ца­ва­ла лет­няя шко­ла жур­на­ліс­ты­кі. Яна даў­но ўжо ста­ла не толь­кі тра­ды­цый­най, але і доў­га­ча­ка­най па­дзе­яй для жур­фа­каў­цаў. Гэ­та амаль уні­каль­ная маг­чы­масць на­ве­даць май­стар-кла­сы пра­фе­сі­я­на­лаў і за­даць улас­нае пы­тан­не вы­сту­поў­цу.

У мі­ну­лыя га­ды ў рам­ках фо­ру­му са сту­дэн­та­мі су­стрэ­лі­ся і па­дзя­лі­лі­ся сак­рэ­та­мі май­стэр­ства ка­рэс­пан­дэн­ты су­свет­на вя­до­май бры­тан­скай га­зе­ты The Tіmes, тэ­ле­ка­на­ла НТБ, пра­фе­сар Ін­дый­ска­га ін­сты­ту­та ме­недж­мен­ту і да­сле­да­ван­няў імя Шры Ша­ра­да... Сё­лет­няя шко­ла жур­на­ліс­ты­кі не ста­ла вы­клю­чэн­нем. 11 май­стар-кла­саў пра­вя­лі вя­до­мыя жур­на­ліс­ты з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Венг­рыі, Літ­вы, Бал­га­рыі і Эс­то­ніі.

Ад­крыц­цё лет­няй шко­лы жур­на­ліс­ты­кі на­ве­даў і ге­не­раль­ны сак­ра­тар Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы Мі­ка­лай БАР­ДЗЮ­ЖА. Пад­час раз­мо­вы з жур­на­ліс­та­мі ён за­ўва­жыў, што Бе­ла­рус­кі між­на­род­ны ме­ды­я­фо­рум слу­жыць доб­рай пля­цоў­кай для аб­ме­ну дум­ка­мі. «Прэ­са фар­мі­руе гра­мад­скую дум­ку ва ўсіх дзяр­жа­вах, — упэў­не­ны ге­не­раль­ны сак­ра­тар АДКБ. — І ка­лі яна дае ін­фар­ма­цыю аб'­ек­тыў­на і пра­фе­сій­на, та­кім жа чы­нам вы­строй­ва­юц­ца на­строі ў гра­мад­стве». Па сло­вах Мі­ка­лая Бар­дзю­жы, ме­ды­я­фо­рум да­зва­ляе аб­мень­вац­ца ін­фар­ма­цы­яй, да­ма­гац­ца аб'­ек­тыў­нас­ці на­ват у тыя мо­ман­ты, ка­лі па­між роз­ны­мі жур­на­ліс­та­мі ўзні­ка­юць су­пя­рэч­нас­ці ў ацэн­цы па­дзей.

У рам­ках лет­няй шко­лы жур­на­ліс­ты­кі прай­шоў «круг­лы стол» на тэ­му «Су­час­ныя тэн­дэн­цыі ў сфе­ры ме­дыя», ма­дэ­ра­та­рам яко­га вы­сту­піў га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Бе­ла­рус­кая дум­ка» Ва­дзім ГІ­ГІН. У гу­тар­цы з прад­стаў­ні­ка­мі СМІ ён за­ўва­жыў, што фо­рум ста­но­віц­ца больш па­лі­тыч­ным па сва­ім змес­це. «Ка­лі на­па­чат­ку тут збі­ра­лі­ся прос­та жур­на­ліс­ты, якія аб­мяр­коў­ва­лі вы­ключ­на свае пра­фе­сій­ныя пы­тан­ні, то пас­ля ста­ла больш пры­яз­джаць ме­дый­ных пер­сон, экс­пер­таў, на­ват біз­нес­ме­наў — лю­дзей, якія мо­гуць да­ваць ана­лі­тыч­ныя за­клю­чэн­ні ме­на­ві­та для жур­на­ліс­таў. Па­дзея пе­ра­ста­ла быць вуз­ка­спе­цы­яль­най кан­фе­рэн­цы­яй, ця­пер гэ­та паў­на­вар­тас­ны ме­дый­ны фо­рум, яко­му мож­на на­ват даць ха­рак­та­рыс­ты­кі па­лі­тыч­на­га і ана­лі­тыч­на­га».

Гос­ці фо­ру­му — як пра­ві­ла, лю­дзі, якія ма­юць цес­нае да­чы­нен­не да мас­ме­дыя, — ах­вот­на дзя­лі­лі­ся ўлас­ны­мі дум­ка­мі на­конт па­лі­тыч­ных па­дзей апош­ня­га ча­су, праб­лем, з які­мі су­стра­ка­юц­ца срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, і та­го, якой жа па­він­на быць жур­на­ліс­ты­ка ХХІ ста­год­дзя.

Мі­ха­іл ГУС­МАН, пер­шы на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра ра­сій­ска­га ін­фар­ма­цый­на­га агенц­тва ІТАР-ТАСС:

— Ін­фар­ма­цый­ныя вой­ны не спы­ня­лі­ся ні­ко­лі. Ва­ен­ныя кан­флік­ты за­ці­ха­лі і ўзні­ка­лі зноў, а ін­фар­ма­цый­нае су­праць­ста­ян­не за­ста­ва­ла­ся — заў­сё­ды іс­ну­юць роз­ныя ін­та­рэ­сы, роз­ныя сфе­ры ўплы­ву. У су­вя­зі з гэ­тым, я лі­чу, жур­на­ліс­там вель­мі важ­на зай­маць па­зі­цыю аб'­ек­тыў­нас­ці, сум­лен­нас­ці, пра­віль­на­га па­ды­хо­ду да асвят­лен­ня па­дзей. Ме­на­ві­та ў гэ­тым жур­на­лісц­кая праў­да.

Анд­рэй МА­НІ­ЛЫК, пер­шы на­мес­нік га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра «Ра­бо­чей га­зе­ты» (Укра­і­на):

— Не бя­ру­ся га­ва­рыць пра ўсіх, але ў кра­і­нах СНД кры­ху зні­жа­ец­ца пра­фе­сій­ны ўзро­вень ка­рэс­пан­дэн­таў і ра­бот­ні­каў СМІ. У ма­ла­дых жур­на­ліс­таў ня­ма та­го ад­каз­на­га стаў­лен­ня да пра­фе­сіі, якое за­ха­ва­ла­ся ў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Ма­ла­дыя лю­дзі го­няц­ца за пі­я­рам і гра­шы­ма і ў вы­ні­ку да­ся­га­юць ла­каль­на­га пос­пе­ху, не па­вы­ша­ю­чы пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.