Вы тут

Ша­на­ваць тра­ды­цыі і пры­мна­жаць спад­чы­ну


За­вяр­шыў сваю пра­цу ІX Бе­ла­рус­кі між­на­род­ны ме­ды­я­фо­рум «Парт­нёр­ства ў імя бу­ду­чы­ні: рэа­ліі гла­баль­на­га све­ту». Учо­ра прад­стаў­ні­кі між­на­род­най жур­на­лісц­кай су­поль­нас­ці з мно­гіх кра­ін све­ту, ай­чын­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі пра­вя­лі экс­перт-се­сію «Мін­шчы­на гас­цін­ная». Вя­до­мыя пуб­лі­цыс­ты, па­лі­то­ла­гі, кі­раў­ні­кі га­зет, ча­со­пі­саў, тэ­ле­ві­зій­ных ка­на­лаў, ін­фар­ма­цый­ных агенц­тваў па­зна­ё­мі­лі­ся з цэнт­рам эка­ла­гіч­на­га ту­рыз­му «Стань­ка­ва» ў Дзяр­жын­скім ра­ё­не. Ві­таў гас­цей стар­шы­ня Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра.

Не­вы­пад­ко­ва ар­га­ні­за­та­ры фо­ру­му вы­бра­лі гэ­тае мес­ца для пра­ця­гу раз­мо­вы па са­мых сур'­ёз­ных пы­тан­нях. Бе­ла­русь рых­ту­ец­ца да 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. І ў кан­тэкс­це гэ­тай па­дзеі, а так­са­ма тры­вож­ных па­дзей у све­це, у бліз­кім за­меж­жы як ні­ко­лі ак­ту­аль­най з'яў­ля­ец­ца ўва­га да па­тры­я­тыч­най, гу­ма­ніс­тыч­най, мі­ра­лю­ба­вай праб­ле­ма­ты­кі ў СМІ.

— Нам ці­ка­ва бы­ло ад­кры­ваць Бе­ла­русь шмат­пла­на­вую, шмат­аб­ліч­ную, — дзе­ліц­ца сва­і­мі ўра­жан­ня­мі стар­шы­ня праў­лен­ня Між­на­род­на­га ін­фар­ма­цый­на­га агенц­тва
«Ка­зін­фарм» Даў­рэн Дзі­я­раў.
 — Кі­раў­нік Мін­шчы­ны Ся­мён Ба­ры­са­віч Ша­пі­ра рас­па­вёў пра вы­дат­ны плён аграр­ні­каў Бе­ла­ру­сі. Ваш прык­лад пра­фе­сій­на­га стаў­лен­ня да АПК ураж­вае, на­тхняе, мно­га­му ву­чыць. І ўво­гу­ле мы ўра­жа­ны вы­со­кай ар­га­ні­за­цы­яй пра­вя­дзен­ня фо­ру­му. Мы на­ноў ус­пом­ні­лі той ба­га­ты гіс­та­рыч­ны во­пыт, што нас аб'яд­ноў­вае.

Па ка­мен­та­рый аб вы­ні­ках пра­вя­дзен­ня фо­ру­му мы звяр­ну­лі­ся і да вя­до­ма­га ра­сій­ска­га жур­на­ліс­та, док­та­ра гіс­та­рыч­ных на­вук Аляк­санд­ра Чар­ня­ка.

— Пры­ем­на, што бе­ла­ру­сы вель­мі па­важ­лі­ва ста­вяц­ца да па­мя­ці пра Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну. Уба­чы­лі мы гэ­та і на Дзяр­жын­шчы­не, на Мін­шчы­не, звя­за­най з ім­ёна­мі сла­ву­тых пар­ты­зан­скіх злу­чэн­няў, — ад­зна­чыў ён.

Усе ўдзель­ні­кі фо­ру­му бы­лі адзі­на­душ­ны­мі ў тым, што на свае во­чы ўба­чы­лі прык­лад, вар­ты пе­рай­ман­ня дзе­ля па­тры­я­тыч­на­га і эка­ла­гіч­на­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі. Як за­зна­ча­лі мно­гія ўдзель­ні­кі прэс-кан­фе­рэн­цыі ў цэнт­ры «Стань­ка­ва», гэ­ты прык­лад стаў маг­чы­мым дзя­ку­ю­чы кло­па­ту мяс­цо­ва­га аг­ра­кам­бі­на­та «Дзяр­жын­скі». Удзель­ні­кі экс­перт-се­сіі да­ве­да­лі­ся пра спра­вы яго пра­цаў­ні­коў і па­ці­ка­ві­лі­ся іх пла­на­мі на бу­ду­чы­ню.

Яў­ген Пя­сец­кі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?