Вы тут

Кры­ніч­ка на­тхнен­ня


Ба­дай кож­на­му ча­ла­ве­ку, хто больш ці менш звя­за­ны з твор­час­цю, зна­ё­ма гэ­та страш­нае сло­ва. Не, не дэ­длайн. А сту­пар. Стан поў­най твор­чай без­да­па­мож­нас­ці, ка­лі, што на­зы­ва­ец­ца, гля­джу ў кні­гу — ба­чу... Не пі­шац­ца, не ма­лю­ец­ца, не пры­дум­ля­ец­ца — пе­рад унут­ра­ным по­зір­кам толь­кі бе­лая прас­ці­на па­ме­рам з пус­ты­ню Са­ха­ра.

Кож­ны зма­га­ец­ца з гэ­тай на­ва­лай па-свой­му: хто пра­цяг­вае пра­цу це­раз «не ма­гу», хто пе­ра­клю­ча­ец­ца на ін­шыя спра­вы ў ча­кан­ні, па­куль у му­зы пра­чнуц­ца сум­лен­не і ім­пэт. Аса­біс­та я ў та­кія мо­ман­ты ста­ра­юся пад­слу­хаць або ўзга­даць, аб чым га­во­раць дзе­ці.

Яшчэ ў пад­лет­ка­вым уз­рос­це я за­чы­та­ла «Ад двух да пя­ці» Чу­коў­ска­га да дзі­рак, як без­ад­моў­ны ан­ты­дэ­прэ­сант. Але толь­кі ка­лі са­ма ста­ла ма­май, пе­ра­ка­на­ла­ся, што дзі­ця­чыя «пер­лы» — гэ­та та­кая не­вы­чэрп­ная кры­ні­ца на­тхнен­ня! Бо ма­лыя, на­ват не ве­да­ю­чы, што та­кое крэ­а­тыў, па­прос­ту з ім жы­вуць. Мы раз­ву­чы­лі­ся ра­біць глуп­ствы, а яны — не. Так­са­ма, як не раз­ву­чы­лі­ся здзіў­ляц­ца, ра­біць ад­крыц­ці, ба­чыць но­вае ў звык­лым і ба­чыць рэ­чы з са­мых не­ве­ра­год­ных ба­коў.

— Ма­ма, гля­дзі, — аў­то­бус! Жоў­цень­кі, як ба­нан. Ма­ма, гэ­та ба­нан на ко­лах! — вы­дае дач­ка па да­ро­зе ў са­док. І я, пры­ехаў­шы на пра­цу, між­во­лі ўсмі­ха­ю­чы­ся, ка­лі пры­гад­ваю гэ­ты воб­раз, амаль не­за­ўваж­на для ся­бе на ад­ным ды­хан­ні «вы­даю» не­каль­кі тэкс­таў.

Пры­гледзь­це­ся: толь­кі дзе­ці ўме­юць уба­чыць у нач­ной ка­шу­лі ўбор прын­цэ­сы, у бліс­ку­чым фан­ці­ку — ка­ва­ла­чак зор­кі, а ў лу­жы­не — ка­ля­ро­выя аб­ло­кі. Толь­кі яны па­шка­ду­юць кар­паў, бо тыя «мо­гуць ута­піц­ца» ў ма­га­зін­ным аква­ры­у­ме, і зла­дзяць апе­ра­цыю па вы­ра­та­ван­ні даж­джа­во­га чар­вя­ка, бо «на тым ба­ку сця­жын­кі яго ча­ка­юць ма­ма і та­та». Толь­кі яны ма­лю­юць кра­наль­ныя чыр­во­ныя ел­кі з бла­кіт­ным кам­лём, сяб­ру­юць з ге­ро­я­мі мульт­філь­маў і да­юць ім­ёны не­зна­ё­мым ко­ці­кам. Толь­кі яны... Ды ўзга­дай­це са­мі, як мно­га ўме­юць толь­кі дзе­ці!

І, на­пэў­на, толь­кі ў тых да­рос­лых, хто здо­леў за­ха­ваць у са­бе гэ­тае «ўнут­ра­нае дзі­ця» і не раз­ву­чыў­ся здзіў­ляц­ца на­ва­коль­на­му све­ту, атрым­лі­ва­ец­ца пры­ду­маць «Аран­жа­вую пес­ню», «Каз­ку пра за­ла­ты клю­чык» ці «Ма­лень­ка­га прын­ца». Хі­ба не?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.